Вайна

НАТА і Еўрасаюз хочуць зрабіць больш жорсткім кантроль за перадачай Украіне зброі

Паколькі НАТА і Еўрасаюз баяцца, каб зброя, якую яны перадаюць Украіне, не патрапіла на чорны рынак, то збіраюцца ўзмацніць над гэтым працэсам кантроль, піша Financial Times.

Паведамляецца, што шэраг дзяржаў прапануюць Украіне стварыць сістэму адсочвання, або дэталізаванага пераліку пастаўляных узбраенняў. Тое, што частка ўзбраенняў з Польшчы цяпер дастаўляецца транспартам, які потым немагчыма адсачыць, выклікае асцярогі.

«Уся гэтая зброя паступае ў паўднёвую частку Польшчы, дастаўляецца да мяжы і затым падзяляецца для яе перасячэння па транспартных сродках: грузавікі, фургоны, часам прыватныя аўтамабілі, — заявіў выданню чыноўнік адной з заходніх краін. — І пасля гэтага мы нічога не ведаем пра іх месцазнаходжанне, паняцця не маем, куды яны накіроўваюцца, дзе яны выкарыстоўваюцца і нават ці застаюцца яны ў краіне».

У той жа час у Дзяржаўным дэпартаменце ЗША ўпэўненыя, што Украіна не дапусціць трапляння амерыканскай зброі ў чужыя рукі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 5

Правялі ператрус у былога дарадцы Трампа па нацыянальнай бяспецы2

Беларускамоўныя песні Яраслава Еўдакімава, якому пры Лукашэнку забаранілі выступаць — падборка4

У Мінску пенсіянер засумаваў па паляванні і стрэліў у ката

У камітэта па здароўі Мінска з'явіўся новы кіраўнік. Папярэдняга затрымалі, але ўлады пра гэта маўчаць5

Лукашэнка льсціўся да Трампа, пахваліў Пазняка і адмовіўся ад перамоў з апазіцыяй57

Лукашэнка адмовіўся ад перамоваў з «тымі, хто разваліў краіну»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць