Усяго патроху77

Пінгвіну далі артапедычныя боты. Паглядзіце, як ён у іх ходзіць

Чатырохгадовы пінгвін Лукас, што жыве ў заапарку амерыканскага Сан-Дыега, змагаецца з пададэрматытам. Гэта інфекцыя, праз якую ногі ў птушкі могуць апухаць, на іх могуць з’яўляцца балючыя ранкі. Праз гэта іншыя пінгвіны ў заапарку не хацелі бавіць час з Лукасам, і ён адчуваў сябе адзінокім.

Фота: San Diego Zoo Wildlife Alliance

Але цяпер у пінгвіна ёсць уласныя артапедычныя туфлі, якія могуць выправіць праблему, піша CNN.

Каб зрабіць іх, супрацоўнікі амерыканскай кампаніі Thera-Paw выпусцілі Лукаса прайсціся па пяску, а потым зрабілі злепкі з яго слядоў. З дапамогай гэтых зляпкоў яны зрабілі для пінгвіна чорныя артапедычныя боцікі з неапрэну і гумы з дадатковай падкладкай на нізе. Чорны колер выбралі, бо ён максімальна падобны да натуральнага колеру ног пінгвіна.

Калі на Лукаса надзелі новы абутак, ён адразу ж пайшоў у іх на шпацыр. Цяпер, расказваюць супрацоўнікі заапарка, Лукас, ужо добра ходзіць у ботах, паспявае за іншымі пінгвінамі і нават можа з імі камунікаваць. У пінгвіна нават з’явілася сяброўка.

Лукас — не першая жывёла з заапарка Сан-Дыега, якой спатрэбілася дапамога ў перасоўванні. Некалькі месяцаў таму эксперты дапамаглі трохмесячнай жырафе Мсітуні: ёй зрабілі спецыяльныя артэзы для ног, бо праз прыроджаны дэфект Мсітуні не магла хадзіць.

На беразе ля Новай Зеландыі знайшлі знясіленае пінгвіняня — за тры тысячы кіламетраў ад дома. Як яно туды трапіла?

Біёлаг Зміцер Лукашанец расказвае пра экспедыцыю ў Антарктыду, заробкі навукоўцаў і беларускамоўную школу для сына

Бізнэсмен Падкарытаў пабываў у Антарктыдзе і ўзняў там бел-чырвона-белы сцяг — вялікая гутарка + ФОТЫ

Каментары7

  • нів ніп
    31.08.2022
    ага цікавае і цікаўнае. да нядаўняга часу не ведала, навошта патрэбны пераварочвальнік пінгвінаў. цяпер ведаю)
  • Нок
    31.08.2022
    Да нас некалі заскочыў быў. Мы яго не чапалі, гаспадарыў, як хацеў сабе. Сабаку ганяў, выхаваньнем ейным займаўся, а той і слухаўся. Саскочыў піня нейдзе на 40-м градусе (маю на ўвазе не гарэлку), бо чамусьці далей гасьцяваць не палічыў мэтазгодным.
  • гарэлку гэта вы любіце і магамаева. ні разу не русскі? не?
    01.09.2022
    Нок, ну а ў Беларусі (калі толькі канечне шчэ думаеце вярнуцца ў яе) вы кім сябе ўяўляеце? 

Цяпер чытаюць

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск5

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск

Усе навіны →
Усе навіны

Некалькі дзясяткаў чалавек пратэставалі ў Вільні супраць Офіса Ціханоўскай22

Ціханоўская прапанавала Трампу, як далей дзейнічаць у пытанні Беларусі11

Сям’я, якая пераехала з Аўстрыі ў вёску пад Слуцкам, вяртаецца назад16

З вальера заасаду на вачах у наведвальнікаў уцякла ваўчыца. Адміністрацыя: Нічога страшнага, яна сама баіцца людзей4

Сірата з асаблівасцямі развіцця з Хойнікаў аказаўся на вайне супраць Украіны. Апякун кажа, што падманам4

Як зараз выглядае магіла Алеся Пушкіна ФОТАФАКТ12

Мільянер, які гадамі забіваў дзікіх жывёл, загінуў на паляванні: яго працяў рагамі буйвал17

У Рэчыцы гарэў прыватны сектар1

Макс Корж выступіць на стадыёне ў Варшаве. Некалькі вуліц перакрыюць і зменяць рух транспарту 9 жніўня9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск5

Пуцін гатовы на спыненне вайны, калі яму падораць рэшту Данецкай вобласці — Славянск, Краматорск і Пакроўск

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць