Улада44

«Расія сама вінавата»

Лукашэнка перад расійскімі журналістамі віляў у адказ на пытанне, чаму Беларусь не прызнала незалежнасці занятых расійскімі войскамі рэгіёнаў Грузіі.

Лукашэнка перад расійскімі журналістамі віляў у адказ на пытанне, чаму Беларусь не прызнала незалежнасці занятых расійскімі войскамі рэгіёнаў Грузіі.

Расія сама вінавата ў тым, што Беларусь дагэтуль не прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі «цудоўныя адносіны» з гэтымі рэспублікамі. «Я ўжо шмат разоў пра гэта казаў, што ў Абхазіі я — добры чалавек вельмі для іх. Дагэтуль добрыя адносіны складваліся з Абхазіяй. З Паўднёвай Асеціяй у нас кантактаў было вельмі мала, але, калі гэта няшчасце адбылося, я паслаў туды групу людзей з гуманітарнай дапамогай, дэпутаты нашы туды ездзілі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, калі паўстала пытанне аб прызнанні дзвюх рэспублік, ён хацеў вывучыць, якая сітуацыя і што там адбылося. «Мы адназначна занялі пазіцыю Расійскай Федэрацыі, падтрымаўшы на ўсіх узроўнях. Але прызнанне ж — сур’ёзны акт. Усе рэспублікі СНД катэгарычна адмовіліся прызнаваць, — сказаў Лукашэнка. — Па вялікім рахунку, мы даўно павінны былі прызнаць Абхазію і Паўднёвую Асецію — не мае значэння, што там адбылося, — тым самым падтрымаўшы нашага саюзніка. На жаль, сам саюзнік вінаваты ў тым, што мы дагэтуль не вырашылі гэтае пытанне».

Як зазначыў Лукашэнка, ЕС і ЗША былі праінфармаваныя аб тым, што Беларусь будзе «ісці да прызнання гэтых рэспублік».

«Але камусьці ў Расіі вельмі хацелася або нас «нахіліць» хутчэй, або, можа, наогул не хацелася, каб мы прызнавалі гэтыя рэспублікі, — заявіў ён.

— Пачалі нас цэнтральныя СМІ, яўна падкантрольныя дзяржаўным чыноўнікам, проста травіць, што не прызнае, таму што 500 млн. даляраў не далі. Нібыта я за грошы павінен прызнаваць гэтыя рэспублікі. Ну і пайшла гэтая хваля ў той момант, калі мы павінны былі прызнаць. Гэта прызналі вашы кіраўнікі. Таму я сказаў: «Стоп, хлопцы, у гэтай сітуацыі так не будзе». Я пра гэта нядаўна сказаў аднаму і другому (Дзмітрыю Мядзведзеву і Уладзіміру Пуціну): «Хлопцы, вы самі стварылі такую сітуацыю, таму цярпіце». Гэта вельмі балючае пытанне, але, думаю, разбярэмся».

Каментары4

Цяпер чытаюць

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны123

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Жах на пяць паверхаў: як жыве і пакутуе самая вялікая камуналка Мінска4

Axios: ЗША і РФ працуюць над сакрэтным планам па Украіне9

Дыверсант на польскай чыгунцы дапусціў дзіўную памылку — падарваў не тую рэйку13

«Бабарыка быў бы годным прэзідэнтам, але хунта пазбаўляецца ад разумных людзей крымінальнымі метадамі». Што пішуць людзі пра банкіра84

Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за раскрыццё «файлаў Эпштэйна». Сенат прыняў гэтую пастанову без абмеркавання4

Зборная Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі выйшла на чэмпіянат свету па футболе

У Мінску закрылі вуліцу Масюкоўшчына адразу ажно на пяць гадоў. Што там адбываецца?1

Арыгінальная бетонная царква на Тэнэрыфе прызнана найлепшым будынкам года ў свеце7

Вызначыліся каманды ад Еўропы, што напрамую выйшлі на ЧС па футболе, і ўдзельнікі стыкавых матчаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны123

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць