Грамадства33

Пра стан здароўя хворага на пнеўманію Мікалая Статкевіча нічога не паведамляюць

Жонцы палітвязня да гэтага часу не ўдалося атрымаць інфармацыю аб стане здароўя Мікалая Статкевіча, які ў калоніі пасля трох перанесеных кавідаў захварэў на пнеўманію. Яго маглі пакінуць без неабходных лекаў, паведаміла ў фэйсбуку Марына Адамовіч.

Мікалаю Статкевічу, які адбывае 14-гадовы тэрмін у калоніі, дыягнаставалі пнеўманію пасля трох перанесеных кавідаў. Палітвязень знаходзіцца ў медсанчастцы, пры гэтым да яго не пускаюць адваката.

Марына Адамовіч распавяла, што не ведае, ці перадаюць Статкевічу неабходныя лекі.

«Нельга забыцца на тое, як яшчэ ў кастрычніку «згубіўся» Мікалаеў ліст з дазволам на медбандэроль, не дайшоў да яго ніводны з напісаных мной за наступны месяц лістоў, у якіх я пра той дазвол настойліва пыталася. Гэта ўсё, канешне, барабашка вінаваты. Ці лісты самі «згубіліся»? Толькі больш, чым на месяц, чалавек быў пакінуты без неабходных лекаў. Пасля кавіду. У мяне і сёння няма ніякай упэўненасці, што Мікалай атрымаў тую, нарэшце дасланую мной, бандэроль — лістоў жа няма», — напісала Марына Адамовіч у фэйсбуку.

«Так што ў мяне не параноя, а абгрунтаваны папярэднімі дзеяннямі спецыяльна навучаных людзей страх… Патэлефанавала ў калонію. Хацела запытацца пра стан Мікалая, з доктарам пагаварыць, мо, лекі якія патрэбныя. Ага, канешне! Пра вынікі, мяркую, казаць не трэба. Здароўе зняволенага — дзяржаўная таямніца, і з доктарам пагаварыць таксама немагчыма», — паведаміла яна.

Пры гэтым яна зазначыла, што можна пісаць афіцыйныя запыты ў калонію па электроннай пошце: vi.ik13.pismo@din.gov.by. «Гэта я тонка намякаю, што можна запытацца і пра стан здароўя зняволенага Міколы Статкевіча, і пра тое, чаму да яго не даходзяць вашы лісты», — дадала яна.

Мікалая Статкевіча 14 снежня мінулага года асудзілі паводле «справы Ціханоўскага», прызналі вінаватым паводле ч.1 арт. 293 («Арганізацыя масавых беспарадкаў») і прызначылі 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму.

У сярэдзіне чэрвеня Статкевіча этапавалі ў Глыбоцкую папраўчую калонію № 13 — адну з самых суровых у Беларусі. Там ён знаходзіцца ва ўмовах асаблівага рэжыму: у гэтым выпадку вязняў трымаюць у камерах, яны маюць права на два спатканні ў год — адно доўгатэрміновае і адно кароткатэрміновае. Таксама такім зняволеным можна атрымліваць адну пасылку і дзве бандэролі ў год.

Чытайце таксама:

Мікалай Статкевіч у калоніі захварэў пнеўманіяй пасля трох кавідаў

Каментары3

  • Жыве Беларусь
    30.11.2022
    Божанька каханай абарані лепшых беларусаў
  • Belarus
    01.12.2022
    Трымайцеся спадар Мікола, вы сапраўдны Герой Новай Беларусі!
  • Новы Час Ідзе
    01.12.2022
    Кожны Беларус , хто унутры і звонку, павінен кожны дзень зрабіць нешта для Перамогі. Нават, калі стаміўся смяртэльна за дзень на працы - падумай пра тых, хто у зняволенні!.. Жыве Беларусь
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны6

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка7

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

У Сочы затрымалі дзяўчат і хлопца, якія рабілі сэлфі на фоне палаючай нафтабазы5

«Дар Марэны». На Дзятлаўшчыне знайшлі неапаганскае надмагілле6

Ціханоўскі насмажыў катлет для еўрапейскіх дыпламатаў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны6

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць