Свет

У Лондане затрымалі «заможнага расійскага бізнэсмена» па падазрэнні ў адмыванні грошай. Хто гэта можа быць?

Нацыянальнае агенцтва па барацьбе са злачыннасцю (NCA) Вялікабрытаніі паведаміла аб затрыманні неназванага «заможнага расійскага бізнэсмена» па падазрэнні ў адмыванні грошай, змове з мэтай падману Міністэрства ўнутраных спраў Вялікабрытаніі і змове з мэтай дачы хлуслівых паказанняў. На гэты момант ён ужо вызвалены пад заклад, піша Бі-бі-сі.

58-гадовага расіяніна затрымалі 1 снежня ў ягоным доме ў Лондане. У аперацыі ўдзельнічала больш за 50 супрацоўнікаў NCA. Пры ператрусе ў доме знайшлі значную суму гатоўкай.

«Гэтая аперацыя з'яўляецца апошняй у серыі дзеянняў NCA, накіраваных на спыненне дзейнасці карумпаваных міжнародных бізнэсменаў і іх памагатых», — заявіў кіраўнік NCA Грэм Бігар.

Таксама былі затрыманыя два меркаваныя саўдзельнікі бізнэсмена. Адзін з іх — яго 35-гадовы супрацоўнік, які выносіў з дома сумку з тысячамі фунтаў наяўнымі. Іншы — 39-гадовы былы бойфрэнд цяперашняй партнёркі расіяніна, якога падазраюць у адмыванні грошай і змове з мэтай махлярства. Яны, як і сам прадпрымальнік, вызваленыя пад заклад.

Адразу пасля затрымання СМІ адзначылі, што ўзрост затрыманага бізнэсмена супадае з узростам сузаснавальніка «Альфа-Груп» і холдынга LetterOne Міхаіла Фрыдмана, які жыве ў Лондане. Пасля пра тое, што ў Лондане быў затрыманы менавіта Фрыдман, напісала агенцтва ТАСС са спасылкай на крыніцу ў асяроддзі бізнэсмена.

Міхаіл Фрыдман

У Альфа-банку на просьбу пракаментаваць тое, што здарылася, адказалі так: «Нам невядома, пра каго ідзе гаворка ў гэтай навіне, спадар Фрыдман знаходзіцца ў сябе дома, не пад арыштам. Ніякага дачынення да гэтай гісторыі ён не мае». Сам Фрыдман заявіў Forbes, што ў яго «ўсё ў парадку» і што ў выхадныя ён сустракаецца з сябрамі.

Пасля расійскага ўварвання ва Украіну Фрыдман патрапіў пад санкцыі ЕС і Вялікабрытаніі і скардзіўся на звязаныя з гэтым фінансавыя абмежаванні.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша19

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша

Усе навіны →
Усе навіны

Моцна вырасла колькасць аўтамабіляў на выезд з Беларусі2

Пяскоў: Забойства Вярхоўнага лідара Ірана Хаменеі «адкрые скрыню Пандоры»13

У Фінляндыі запусцілі найбуйнейшую ў свеце пясчаную батарэю. Як гэта працуе?1

У Малдове на гей-прайдзе зноў засвяціўся «старакаталіцкі святар» з Наваградка, пра якога не было нічога чуваць больш за 5 гадоў9

На электробусах МАЗ пачнуць ставіць алказамкі. Што гэта такое?3

У Свята-Елісавецінскі манастыр прыйшлі з праверкамі7

Урад бярэ пад узмоцнены кантроль цэны на мяса, малако і кандытарскія вырабы7

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана24

У акупаваным Крыме зноў прадаюць знакамітую «Масандру»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша19

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць