Грамадства

Віцебскаму арт-менеджару Булаўскаму, магчыма, «шыюць» нясплату падаткаў

Праваабаронцы даведаліся, што справа чарговы ўжо раз затрыманага вядомага віцебскага музыкі і арт-менеджара Уладзіміра Булаўскага можа быць звязаная з затрыманнем раніцай 14 снежня трох асобаў, якія маюць дачыненне да дзейнасці гастрапаба ROK’I PUB. 

Уладзімір Булаўскі

Раніцай 14 снежня ў Віцебску былі затрыманыя трое асобаў, звязаныя з дзейнасцю гастрапаба ROK’I PUB. Гэта заснавальнікі ўстановы Ілля Кульман і Павел Пятрунін, а таксама нехта Ларкоў, імя і пасада якога пакуль не вядомыя.

Паводле меркаванняў наведнікаў паба, адной з прычын затрымання мог быць нядаўні канцэрт беларускай спявачкі, якая выступае пад псеўданімам Iva Sativa (сапраўднае імя Яна Смаляга, яна жонка былога палітвязня Лявона Халатрана). Але, магчыма, канцэрт быў толькі нагодай для праверкі дзейнасці ўстановы.

Як высветлілася пазней, УДФР распачаў справу за нясплату падаткаў.

Верагодна, што Булаўскага — як арганізатара канцэртнай дзейнасці ў Віцебску — таксама затрымалі ў межах гэтай справы.

Гэта ўжо пятае затрыманне Уладзіміра з 2020 года. Улетку яго затрымлівалі на 30 сутак.

Чытайце таксама:

У Віцебску сёння раніцай адбыліся затрыманні

Чарговы раз затрымалі віцебскага музыку і арт-менеджара Уладзіміра Булаўскага

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА10

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Nutella падаражэе? Цэны на фундук падскочылі на 30% з-за неўраджаю1

Аятала Хаменеі так і не выйшаў з бункера? Яго няма на публіцы ўжо 25 дзён2

«Ну праедзь ты ўжо!»: у Адэсе мужчына не падзяліў дарогу са сваім адлюстраваннем ВІДЭА4

На трасе пад Мазыром нанеслі эксперыментальную разметку, якая свеціцца па начах ФОТАФАКТ1

Польшча збіраецца даць праязному дакументу статус афіцыйнага пасведчання асобы1

У Парыжы ўпершыню за сто гадоў дазволілі купацца ў Сене1

Літоўскі сябар Ксеніі Лебедзевай, які сеў за шпіянаж, просіць абмяняць яго на беларускіх палітвязняў7

Астранаўтка зрабіла ФОТА рэдкай касмічнай маланкі

Студэнтка, якая ўцякла ад арышту ў 2020-м, працуе на крайняй поўначы Нарвегіі і зразумела скандынаўскі рэцэпт шчасця51

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА10

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць