Грамадства77

У Гродне збіраюцца аднаўляць «яўрэйскі квартал»

Пабачыў свет дэтальны план гістарычнага цэнтра Гродна з праектам рэгенерацыі гістарычнай забудовы. Першым у чарзе на аднаўленне стаіць так званы яўрэйскі квартал, паведамляе Newgrodno.by.

Новы дакумент прадугледжвае два напрамкі: рэканструкцыю помнікаў архітэктуры і аднаўленне страчанай забудовы. У якасці станоўчага прыкладу прыводзіцца нядаўняе аднаўленне страчанага комплексу будынкаў так званага Дома рыбака.

Паводле такога ж прынцыпу будуць дзейнічаць і з «яўрэйскім кварталам». Першы крок у гэтым кірунку зроблены — з аўкцыёна рэалізаваныя два зямельныя ўчасткі. На месцы будучага будаўніцтва цяпер вядуцца навукова-даследчыя і праектныя работы.

Чакаюць рэканструкцыі таксама такія помнікі архітэктуры, як комплекс былога піўзавода па вуліцы Заводскай, 2 і будынак палаца Чацвярцінскіх (былая камендатура па вуліцы Ажэшка, 20). Ужо, як сцвярджаецца, ідуць рамонтна-аднаўленчыя і будаўніча-мантажныя работы.

Каментары7

  • Справка
    08.01.2023
    Вместо того, чтобы готовиться к возможным боевым действиям, чиновники при власти заняты самым важным: набиванием карманов. Какая реконструкция, ау!
  • Лол
    08.01.2023
    Цікава, яўрэйскі квартал адновяць з пенаблокаў пакрытых шубай, як Дом рыбака ? Калі так, то пасля аднаўлення можна зладзіць барабанны фестываль, - адбіваць такт па сценах музычнаму яўрэйскаму акампанементу. Бо фасады пасля іх аднаўленняў гучаць як барабаны, і для турыстаў забава. Свет такога яшчэ ня бачыў.
  • Кныр
    08.01.2023
    Хутка пабачым чарговы аграгламур

Цяпер чытаюць

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным4

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўская партыя выключыла са сваіх шэрагаў дэпутата, які заклікаў прагнаць з Літвы Офіс Ціханоўскай4

У Мінску рабочага расціснула ліфтам1

Трамп напярэдадні вылету на саміт з Пуціным: Стаўкі высокія5

У Бярэзінскім раёне мужчыну забілі пчолы

У Гомелі за палітыку пасадзілі адваката2

Дачка Джо Байдэна апублікавала фатаграфію свайго мужа, на якой ён трымае за руку іншую жанчыну, і абвясціла пра развод6

Расійскія праўладныя хакеры гадамі выкрадалі засакрэчаныя дакументы з судовых сістэм ЗША3

«Адправілі, як бандэроль па пошце». Маляваныч вярнуўся ў Польшчу з Грузіі3

ChatGPT налічыў на адным са здымкаў з Плошчы Незалежнасці 23 жніўня 2020 года 134 тысячы чалавек12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным4

Трамп адклаў на два-тры тыдні ўзмацненне санкцый супраць Расіі пасля перамоваў з Пуціным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць