Меркаванні1111

Блогапіс насельніцтва

Перапіс насельніцтва атрымаў шырокі розгалас у беларускім грамадстве. У тым ліку, і ў беларускай благасферы.

Перапіс насельніцтва атрымаў шырокі розгалас у беларускім грамадстве. У тым ліку, і ў беларускай благасферы.

Так, блогер з Гродна poczobut заўважыў, што яго перапісалі алоўкам: «Вось перапісчыкі дабраліся і да маёй хаты. Усё запісалі, як сказаў. Спакойна можна было назіраць за тым, як у бланку з’яўляліся запісы, адзінае, яны рабіліся алоўкам. Да магчымых вынікаў перапісу загадзя стаўлюся скептычна. Калі не ведаем вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, то якая можа быць сумленная статыстыка. А тут яшчэ і алоўкам анкеты запаўняюць. Смех!»

Падобным чынам паставіўся да перапісу і іншы блогер — thorwin. Толькі што ён вырашыў праверыць стрэсаўстойлівасць перапісчыкаў, назваўшыся гномам:

«Толькі што пайшоў перапісчык, які спачатку адмаўляўся у графе нацыянальнасць пісаць «гном», а ў графе родная мова — «гномская».
Але ўсё ж напісаў. Пытанне: пра рэлігію ён павінен быў напісаць? А то я не паспеў перагледзець бланкі зараней».

У перапісе, вядома, не абышлося без літвінаў. Kryviec у сваім дзённіку так апісаў момант свайго волевыяўлення: «Прыйшла сімпатычная і ветлівая студэнтка. З мовай і бланкамі праблемаў не было. Запісала, як трэба — літвін. Але я не пра тое хацеў. Напэўна, самым цікавым ў выніках перапісу будзе не ўзрослая колькасць літвінаў, а вельмі значнае скарачэнне колькасці расійцаў. Мой прагноз — працэнты на 3+4».

Хтосьці нават паэтычныя радкі прысвяціў перапісу, як блогер valdzis:

перапіс насельніцтва.

курс лячэння скончаны.

конкурс на еўрапейскасць Беларусі…

Аднак першае месца ў асвятленні перапісу насельніцтва ў беларускай благасферы па праву належыць блогерцы asia_paplausk. Яна не толькі справаздачна падавала ў сваім блогу назіранні (з’яўляючыся перапісчыцай, мела іх дастаткова), але і дзялілася самымі таемнымі момантамі перапісу:

«Учора абсалютная большасць на пытанне «На якой мове размаўляеце дома?» адказала: «Як прэзідэнт!».
Жанчына маладая на пытанне «Якая родная мова?» адказала здзіўлена: «Ну як, якая? Беларуская, натуральна! Жывём у Беларусі, і родная беларуская. Толькі гаворым па‑расійску!»

Карацей, благасфера ў баку ад перапісу не засталася. Рэагуючы на ўсе дарэчнасці і недарэчнасці гэтай насамрэч важнай падзеі.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна паказала новы марскі дрон, які падарваў Крымскі мост3

Перастаў адкрывацца сайт з імёнамі і адрасамі сілавікоў, задзейнічаных ў рэпрэсіях27

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту30

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць