Грамадства4141

Латушка выйшаў з Каардынацыйнай рады

«Калі на Захадзе будуць чуць два галасы, яны могуць абраць дамаўлянне з Лукашэнкам, а не ціск».

Скрын эфіру «Еўрарадыё»

Пра выхад з Каардынацыйнай рады прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады заявіў у эфіры «Еўрарадыё».

«Мой сыход звязаны не персанальна са мной, а з падыходам, які можа ў канцы прывесці да змены стратэгіі дэмакратычных сіл Беларусі», — патлумачыў Павел Латушка.

— У жніўні, калі адбываўся кангрэс, быў крызіс дэмакратычных сіл. У якасці крокаў па выхадзе з яго быў зроблены сам кангрэс, адкрытая дыскусія, рашэнне аб стварэнні Аб'яднанага пераходнага кабінета. Канчатковы элемент — стварэнне КР. Але, на жаль, усё тое, што адбываецца цяпер, можа прывесці да аднаўлення крызісу і пераходу яго на больш высокі ўзровень.

Мы не павінны пайсці шляхам унутрыпалітычнай барацьбы, гэта не цікава беларусам. Менавіта такая рэдакцыя прапануецца рэгламентам КР. Фактычна будзем губляць рэсурс і для сябе рабіць выгляд, што вядзём барацьбу, але не ў тым кірунку, у якім трэба. 

Практычна ў рэгламенце плануецца закласці міны, якія будуць выбухаць пры ўзаемадзеянні з палітычнымі інстытутамі ў нашым грамадстве.

Мы змаглі падняць ціск на рэжым Лукашэнкі на высокі ўзровень, гэта акрэслівае нашу стратэгію, стратэгію ціску. А тут будзе пераход ад ціску на тое, што надышоў час дамаўляцца з Лукашэнкам.

Калі цяпер на Захадзе будуць чуць два галасы — Аб'яднанага пераходнага кабінета і КР, якая будзе выступаць за зняцце санкцый, дыялог з рэжымам, то гэта прывядзе да замяшання ў галаве міжнародных партнёраў, а таксама яны могуць абраць дамаўлянне з Лукашэнкам. Я ўсё ж ведаю заходніх палітыкаў, яны да гэтага больш схільныя, — сказаў Павел Латушка. 

Каардынацыйная рада была створана 20 жніўня 2020 года з мэтай арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу і забеспячэння згоды ў грамадстве, а таксама для абароны суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Праз год — у жніўні 2021 года — быў уведзены інстытут прадстаўніцтва па васьмі напрамках: бізнэс, культура, сучасныя тэхналогіі, спорт, грамадзянская супольнасць, Усходняе партнёрства, палітычныя зняволеныя і юрыспрудэнцыя.

9 жніўня 2022 года на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні Каардынацыйная рада прыняла рашэнне аб рэарганізацыі сваёй дзейнасці.

Нядаўна Каардынацыйная рада апублікавала абноўлены склад. Названыя імёны 53 чальцоў і 22 арганізацый. Усяго ў складзе Рады 117 чальцоў. 

Чытайце таксама: 

Вядомыя людзі, ноўнэймы і 10 чалавек, чые імёны не называюцца. Хто ўвайшоў у абноўленую Каардынацыйную раду

«Вызначыць эфектыўнасць нашай дзейнасці складана». Каардынацыйная рада вырашала рэарганізавацца і вырасці да 115 чальцоў — для чаго?

Каардынацыйная рада вось ужо пяць месяцаў «рэфармуецца». Але насамрэч ёй больш няма чаго рабіць — меркаванне

Каментары41

  • Абу
    25.02.2023
    Ох, рабяты-дзяўчаты, калі ўжо вы нарэшце дамовіцеся? Людзей катуюць у турмах, вайна ідзе, а вы ўсё скаардынавацца не можаце...
  • лапушка
    25.02.2023
    [Рэд. выдалена]
  • бел
    25.02.2023
    Санкцыі, ціск вядзе да таго, што Беларусь паглынаецца Расеяй. 

Цяпер чытаюць

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы4

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з 14 памілаваных — паляк Хуберт Мруз, асуджаны за наркотыкі8

У школах анексіраваных рэгіёнаў расійскія ўлады спыняюць вывучэнне ўкраінскай мовы і літаратуры9

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»21

У Суджанскім раёне Расіі марадзёры забілі начальніка ваеннай паліцыі3

«Я не гатую дома зусім». Мінчане дзеляцца, колькі каштуе харчавацца ў горадзе4

Арыштаваныя дырэктары страхавых кампаній ТАСК і «Прамтрансінвест»7

Цапкала: Чаму за пяць гадоў ніводзін з так званых офісаў і кабінетаў не дамогся вызвалення ніводнага палітвязня?41

«Я падумаў: напэўна, хутка тое самае будзе са мной». Ціханоўскі расказаў, што змянілася ў яго ўтрыманні пасля смерці Навальнага7

Пачаўся рамонт Чырвонага касцёла ў Мінску5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы4

«Людзі ідуць у мячэці, а не лечаць псіхічныя хваробы». Беларускі псіхіятр расказаў аб працы ва Узбекістане і ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць