Грамадства3131

Са «шпіёнам» лукашэнкаўскага рэжыму на Дні Волі ў Вільні пагарачыліся. Ён аказаўся літоўскім журналістам

Літоўскія СМІ высветлілі, што насамрэч чалавек, які здымае беларускую акцыю на камеру, — гэта не былы беларускі сілавік Андрэй Трапашка, а літоўскі журналіст Дарус Матайціс, прадстаўнік Scanpix Baltics у Літве, піша выданне 15min.lt.

Дарус Матайціс здымаў беларускае мерапрыемства для фотабанка Scanpix Baltics. Беларусы прынялі яго за «ціхара». Скрыншот з відэа

«Я не першы раз запісваю мерапрыемствы беларускай апазіцыі ў Літве. Іх фота ў фотабанку Scanpix даволі шмат. У той дзень я ўбачыў, што нейкі чалавек падышоў вельмі блізка да мяне і здымаў мяне на відэа ці тэлефон. Тады я адразу падумаў, што гэта можа выклікаць праблемы ў будучыні, але ён толькі здымаў, не прасіў мяне назваць сябе, не пытаўся, адкуль я», — расказаў журналіст літоўскаму парталу 15min.

На пытанне, ці звяртаўся да яго ў той вечар хто-небудзь з просьбай паказаць акрэдытацыю, Матайціс адказаў адмоўна.

«Таксама побач стаяў паліцэйскі патруль, яны маглі адразу падаць заяву, я б паказаў усе дакументы», — сказаў суразмоўца.

Дарус Матайціс падкрэсліў, што ў Літве пры здымцы ці фотаздымцы публічных мерапрыемстваў не абавязкова мець дадатковы дазвол.

Журналіст быў непрыемна здзіўлены скандалам. Тым больш што паміж ім і лукашэнкаўскім сілавіком, на яго думку, ёсць толькі адно падабенства — яны абодва лысыя. 

Каментары31

  • петя
    27.03.2023
    Собственно это показывает всю авторитетность деятельности байпола
  • Толік Старк
    27.03.2023
    Чорт, падобна, што гэта першы раз, калі Толік Старкоў меў рацыю.
  • Anatol Starkou
    27.03.2023
    Какая жалость. Атрымліваецца, што толькі мяне бчб у якасці кадэбіста выявілі тут на гэтым форуме ў 2009. Я у іх пытаюся: "Дык чаго вы не заклалі мяне амерыканскаму ЦРУ? Пару даляраў палучылі б за кадэбіста? Мо адраса амерыканскай Канторы ня ведаеце? Дык я вам магу іхні емэйл даслаць." І дагэтуль ніводны бчб не звярнуўся да адраса ЦРУ.

    А ў гэтым літоўскім выпадку, як я разумею, пустую бчб пургу ганў Байпол, і гэта пурга выглядала як быццам іх праца.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць