Культура11

Што цябе раздражняе?

У музеі сучаснага выяўленчага мастацтва дэманструюць сучаснае польскае мастацтва: карціны, фоты і відэа.

У музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) дэманструюць сучаснае польскае мастацтва: карціны, фоты і відэа.

«Польскі пейзаж» — гэта не (с)толькі вобраз польскай зямлі, не толькі класічныя комлі ў зімовым лесе (карціна польскага мастака беларускага паходжання Лявона Тарасевіча «Без назвы»), але і футурыстычныя выявы ідэальных, вылегчаных гарадоў (калаж Аляксандры Палясевіч «Варшаватопія»), і зрэз маласуцяшальнага грамадскага краявіду з гледзішча крытычнага пасрэдніка (фотапартрэт збітага мужчыны на тле чырвонага крыжа аўтарства Катаржыны Казыры).

«Цяпер польскае мастацтва спрабуе адлюстраваць рэчаіснасць, якая акружае нас, яно не спрабуе пацешыць чалавека, хутчэй хоча быць люстэркам, выходзіць напярэймы людскім праблемам, - кажа малады беластоцкі фатамастак, аўтар фотасерыі «Што цябе раздражняе?» Куба Дамброўскі. – На маю думку цяпер польская мастацтва спрабуе быць не польскім, а проста мастацвам. Напрыклад, Лявон Тарасевіч, лічу, ён і не беларускі мастак і не польскі, ён проста творца, які захапляецца ўніверсальнымі тэмамі: перакладам мовы прыроды на мову чалавечых сімвалаў».

Экспазіцыя «Польскі пейзаж» з'яўляецца часткай збору беластоцкай галерэі сучаснага мастацтва «Арсенал»,які крытыкі лічаць адным з найлепшых у Польшчы. Калекцыю пачалі складаць з 1990 году ў будынку палацу Браніцкіх у самым цэнтры гораду.

Выстава працягнецца да 22 лістапада.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву14

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву

Усе навіны →
Усе навіны

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м22

Жанчыны з пакалення Z і міленіялаў пераварочваюць сусветны рынак мастацтва2

Беларус пагарэў на вырошчванні канопляў у Шры-Ланцы3

Каралева Нідэрландаў апранула вайсковую форму і нанесла на твар маскіроўку ФОТАФАКТ12

У Рыа-дэ-Жанэйра паліцыя праводзіць маштабную аперацыю супраць наркагандляроў, дзясяткі загінулых1

ЗША далі зразумець Лукашэнку, што чакаюць спынення запуску метэазондаў у Літву14

У Мазыры адкрыюць пасля рэканструкцыі мост праз Прыпяць

«Арэшнік» паставяць на баявое дзяжурства ў Беларусі ў снежні18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву14

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць