Свет22

Аляксей Данілаў расказаў, што за час вайны ўжо «памяняў сабе вочы»

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў расказаў, што пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі настолькі шмат чытаў і так папсаваў зрок, што вымушаны быў наважыцца на аперацыю. Паводле яго слоў, аперацыя заняла 5-6 гадзін, чыноўнік нават не ляжаў у бальніцы.

Аляксей Данілаў

Сваімі праблемамі са здароўем чыноўнік падзяліўся 4 красавіка на дыскусіі «Украіна перад абліччам знешніх выклікаў».

«Я сам у пэўнай ступені ўжо «кібарг». Я памяняў сабе вочы. Да пачатку вайны я не зусім добра адчуваў сябе са сваімі вачыма. Пасля ўварвання войскаў РФ трэба было шмат чытаць, я ўвесь час быў вымушаны насіць акуляры. Пасля лютага-сакавіка 2022 года, у красавіку, я ўжо наогул не мог нічога бачыць. Мне вельмі хутка, за паўтары гадзіны, памянялі адно вока, а праз 4 дні я замяніў іншае вока», — распавёў ён.

Данілаў прызнаўся, што нават не ляжаў у бальніцы, аперацыя заняла літаральна 5-6 гадзін.

«У пятніцу пасля абеду адпрасіўся ў прэзідэнта, а ў суботу ўжо пасля абеду вярнуўся да працы. Такія цяпер тэхналогіі. А далей, думаю, будзем мяняць усё, акрамя галавы і сэрца. Маецца на ўвазе не фізічнае, а ваша ўнутранае сэрца», — працягнуў ён.

Сакратар РНБА, праўда, не стаў удавацца ў дэталі аперацыі і як менавіта яму «мянялі вочы». 

Каментары2

  • -
    04.04.2023
    ад каго перасадзілі?
  • зэт-рагавіца
    04.04.2023
    а вочы ў палоннага ўзялі? ну дык значыць будзе зараз злядзець на свет іншымі вачыма

Цяпер чытаюць

Мінск спакушае Вашынгтон калійнымі ўгнаеннямі?4

Мінск спакушае Вашынгтон калійнымі ўгнаеннямі?

Усе навіны →
Усе навіны

На матч Украіна — Ісландыя ў Варшаве пранеслі вялікія расцяжкі «Ф*к Пуцін» і «Стоп Лука»5

Мінскія студэнты пашылі калекцыю строяў у духу Радзівілаў6

Закрыццё межаў нельга лічыць эфектыўным метадам уплыву на рэжым Лукашэнкі — польскі эксперт13

Германія нарошчвае вайсковую моц і мяняе баланс сіл у Еўропе13

Ці можна ап'янець ад цукерак «Сталічныя» і марозіва з такой жа начынкай? Вось што паказаў эксперымент6

У «Мінск-Арэну» на канцэрт Дзімы Білана набіўся тлум народу. Гледачы скардзяцца на праблемы з квіткамі і паводзіны іншых43

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка24

Госця свецкага вечара ў Мінску шакавала сукенкай з галавой казулі14

Мінская крама прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі. Прапагандысты ўбачылі партрэт Геніюш і наляцелі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінск спакушае Вашынгтон калійнымі ўгнаеннямі?4

Мінск спакушае Вашынгтон калійнымі ўгнаеннямі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць