Свет55

Пары ў Германіі не дазволілі памяняць прозвішча, якое гучыць па-руску

Адміністрацыйны суд Кобленца адхіліў запыт мужа і жонкі на змену прозвішча. Пара звярнулася з такой просьбай, бо з пачаткам вайны супраць Украіны з-за прозвішча, якое гучыць па-руску, яны «адчуваюць нязручнасці ў паўсядзённым жыцці», паведамляе Bild.

Кобленц. Фота з Вікіпедыі

Першапачаткова муж і жонка звярнуліся да муніцыпальных уладаў, аднак тыя за тры месяцы так і не далі ім памяняць прозвішча, тады сям'я падала іск аб бяздзейнасці ў суд.

Суд адмовіў ім, паколькі ў Германіі змена прозвішча лічыцца апраўданай толькі пры наяўнасці істотнай прычыны.

Скаргі членаў сям'і на бытавы дыскамфорт суд такімі не палічыў, удакладніўшы, што калі прозвішча гучыць не па-нямецку, то гэта яшчэ не падстава яго мяняць.

Каментары5

  • vik
    25.04.2023
    І добра зрабілі, калі рускія так павінны несьці гэта як сьцяг.
  • Axel Justas
    25.04.2023
    Справа не ў тым, як гучыць фамілія, а які ты чалавек. У мяне сусед з Расіі, з расейскім прозвішчам, але ад пачатку вайны ў яго і ўкраінскія бежанцы жылі, і ў іншыя добрыя справы ён быў і ёсць заангажаваны. Усе навокал ведаюць, што ён рускі, але ніякіх праблемаў, наадварот, з павагай ставяцца.
  • :)
    25.04.2023
    Цікава, пуціны яны, ці што?

Цяпер чытаюць

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі6

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Цярпенне — найлепшая зброя пераможаных». Конрад Адэнаўэр, або Палітыкі якога тыпу патрэбныя пасля дыктатуры19

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела6

«Хацелася, каб жыццё паставіла мяне на месца». Беларус праехаў больш за 250 кіламетраў па Аўстрыі на роліках4

Міліцыя абвяргае, што ў гібелі катоў у Мінску вінаваты скуралуп3

У Мінску неўзабаве адкрыецца музей піва1

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі15

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі6

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць