Свет

Кірстэн Нойшафер стала першай жанчынай, якая перамагла ў кругасветнай гонцы Golden Globe Race

Шкіпер Кірстэн Нойшафер з Паўднёвай Афрыкі стала першай жанчынай у свеце, якая выйграла Golden Globe Race 2022 — адзіночную кругасветную гонку на яхтах. У чацвер вечарам яна фінішавала пасля таго, як правяла больш за 235 дзён у моры без заходу ў парты, піша Бі-бі-сі.

Фота са старонкі Кірстэн Нойшафер у фэйсбуку

Наступны за Кірстэн удзельнік, індыйскі шкіпер Абхілаш Томі, у момант яе фінішу знаходзіўся ад яе ў 100 марскіх мілях (больш за 185 км). Гэта зусім няшмат для гонкі ў больш чым 30 тысяч марскіх міль, канкурэнцыя была вельмі высокай.

Кірстэн шмат гадоў займаецца яхтынгам і пераганяла судны па самых розных маршрутах, у тым ліку ў адзіночку. Яна хадзіла пад ветразем у Антарктыду разам са здымачнымі групамі дакументальнага кіно. Яшчэ яна падарожнічае на ровары: у 22 гады Кірстэн праехала амаль 15 тысяч кіламетраў за адзін год.

Раней жанчыны ўдзельнічалі ў падобных гонках, але не выйгравалі іх. На фінішы Кірстэн сустракала Кэтрын Шабо — першая жанчына-марачка, якая здзейсніла адзіночную безупынную кругасветку без старонняй дапамогі. Гэта адбылося ў 1997 годзе.

Golden Globe Race праводзілася ўсяго тройчы — у 1968, 2018 і 2022 гадах. Па ўмовах апошніх двух рэгат, удзельнікі не маглі выкарыстоўваць сучасную спадарожнікавую навігацыю. Яны следавалі астранавігацыі для вызначэння свайго становішча і пракладкі курса.

Ва ўдзельнікаў ёсць аварыйны буй, але выкарыстоўваць яго можна толькі ў экстраным выпадку. Даступная толькі самая простая радыёстанцыя для атрымання агульнай інфармацыі аб надвор'і. Раз на тыдзень удзельнікі стэлефаноўваюцца з арганізатарамі па спадарожнікавым тэлефоне.

У гэтай рэгаце выкарыстоўваюцца незвычайныя рэтра-лодкі. Тып яхты ўдзельніка павінен быць сканструяваны да 1988 года, мець не менш за 20 штук аднаго тыпу (яхта не павінна быць спецыяльна пабудаваная «пад гонку») і мець даўжыню корпуса не больш за 36 футаў (11 метраў).

Яхту Кірстэн Нойшафер — Minnehaha — пабудавалі ў 1988 годзе і ўзмацнілі перад пачаткам рэгаты. Сур'ёзных паломак за ўвесь маршрут не здарылася.

У гонцы ўдзельнічаюць дасведчаныя яхтсмены — яны павінны прайсці не менш за 12 тыс. марскіх міль у розных катэгорыях. Нават так удзельнікі падвяргаюць сябе сур'ёзнай рызыцы: значная частка гонкі праходзіць па шыротах з суровымі і непрадказальнымі ўмовамі.

11 з 16 удзельнікаў рэгаты сёлета сышлі з дыстанцыі да фінішу. Да сярэдзіны красавіка за перамогу змагаліся толькі трое шкіпераў, уключаючы Кірстэн. Яна ўдзельнічала і ў адной з выратавальных аперацый гэтай гонкі.

Вы маглі бачыць рэгату Golden Globe Race ў двух фільмах з аднолькавымі назвамі — «Гонка стагоддзя». Адзін з іх зняты ў Савецкім Саюзе ў 1986 годзе, другі — у Вялікабрытаніі ў 2018.

Абодва фільмы распавядаюць пра лёс удзельніка гонкі 1968 года Дональда Кроўхерста, які фальсіфікаваў звесткі аб сваім месцазнаходжанні падчас гонкі і знік без вестак у моры. У гонцы 1968 года да фінішу дайшоў толькі адзін чалавек — сэр Роберт Нокс-Джонстан — ён жа стаў пераможцам.

Падчас тэлефанавання з арганізатарамі ў кастрычніку Кірстэн казала пра тое, што атрымлівае асалоду ад самоты на борце пасля ціску, які на яе аказвала ўвага публікі і журналістаў.

На пытанне, ці не хапае ёй чаго-небудзь, яна адказала: «Так, марожанага». Напярэдадні фінішу каманда Кірстэн апублікавала ў яе інстаграме фатаграфію халадзільніка, поўнага марожанага з подпісам: «Спадзяваемся, гэтага будзе дастаткова, каб правесці выхадныя з Кірстэн».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Па калена ў гноі і заробак 200 рублёў». Жывёлавод з-пад Салігорска паказаў сваю ферму ва ўсёй красе4

«Па калена ў гноі і заробак 200 рублёў». Жывёлавод з-пад Салігорска паказаў сваю ферму ва ўсёй красе

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Літвы: Польшча скаардынуе з Літвой планы адкрыцця памежных пераходаў з Беларуссю11

Што сабой уяўляюць тыя метэазонды, якія прылятаюць з Беларусі ў Літву? Расказвае Бесараб5

Былы стачкамавец з Салігорска загінуў на вайне з Украінай28

У Мінску пабудуюць царкву ў грузінскім стылі. Яе архітэктар праектуе храмы на акупаваных тэрыторыях Украіны17

Трамп і Сі сустрэліся ў Паўднёвай Карэі і рассталіся моўчкі. Трамп загадаў аднавіць ядзерныя выпрабаванні3

Аднаго з лідараў стачкама «Беларуськалія» вызвалілі з іміграцыйнай турмы ў ЗША1

Як беларусы ўшанавалі расстраляных паэтаў ФОТЫ9

Піт Паўлаў: «У N.R.M. былі і дзікая папулярнасць, і наватарства. Зробім апошнія канцэрты прыгожымі»3

У ЗША ў аварыю трапіў грузавік з лабараторнымі малпамі. Частка жывёл разбеглася5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Па калена ў гноі і заробак 200 рублёў». Жывёлавод з-пад Салігорска паказаў сваю ферму ва ўсёй красе4

«Па калена ў гноі і заробак 200 рублёў». Жывёлавод з-пад Салігорска паказаў сваю ферму ва ўсёй красе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць