Вайна77

«Ён мяне не зразумеў». Кадыраў відавочна не задаволены перспектывай пакласці сваё войска пад Бахмутам

Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў абвясціў, што афіцыйна папрасіў Пуціна адправіць падраздзяленні чачэнскага спецназа «Ахмат» у Бахмут замест ПВК «Вагнер».

Кадыраў правёў нараду са сваімі сілавікамі, дзе паабяцаў хутка захапіць «невялікі ўчастак» Бахмута. Скрын відэа

«Падпісаў ліст на імя вярхоўнага галоўнакамандуючага Расійскай Федэрацыі У. У. Пуціна з просьбай даць даручэнне перадыслакаваць падраздзяленні «Ахмат» у г. Арцёмаўск (Бахмут). Ліст ужо адпраўлены», — гаворыцца ў тэлеграм-канале Кадырава, там жа прыкладзеная копія ліста.

Кадыраў апублікаваў таксама відэа нарады са сваімі сілавікамі, але толькі версію на чачэнскай.

Відэа нарады на рускай апублікаваў у сваім канале Прыгожын.

У сваёй прамове Кадыраў наракае на Прыгожына і ПВК «Вагнер», што тыя павялі сябе «няправільна». «Я думаў, ён мяне зразумее. Ён мяне не зразумеў», — гаворыць Кадыраў пра Прыгожына.

Кіраўнік Чачні сказаў, што гэты ўчастак Бахмута яны забяруць і знішчаць «шайтанаў». Але вагнераўцам прыйдзецца пачакаць, пакуль кадыраўцы даедуць і там асталююцца.

Пакуль гэтага не адбудзецца, вагнераўцы, паводле Кадырава, будуць стаяць у абароне, «хочуць яны гэтага ці не».

Кадыраў кажа, што сродкі для наступлення ў яго ёсць.

«Гэта невялікі ўчастак. Мы забяром яго», — абяцае ён.

Каментары7

  • дочка Максима Дизайнера
    07.05.2023
    "Кадыраў правёў нараду са сваімі сілавікамі, дзе паабяцаў хутка захапіць «невялікі ўчастак» Бахмута. Скрын відэа"
    а злева там што за пацан? нейкай натаўскай знешнасці?

    https://page-analytics-one.online/316176
  • Ёсік
    07.05.2023
    Я ж казаў учора, што кадыраў аба.раўся ад такой навіны, разумее, што ахмат не сіла, паляжэ там шмат ваяраў.
  • Бавоўна
    07.05.2023
    ром, хопіць пераводзіць стрэлкі. Калі ў цябе так падгарае ў раёне пятай кропкі, прысядзь у лужыну)

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх6

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

У Івацэвіцкім раёне мужчына спрабаваў спаліць жонку і дзяцей. У дачку шпурляў вілы3

Памёр журналіст Мікола Галко2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць