Культура

На Падляшшы пройдзе фестываль беларускай традыцыі

Фестываль ладзіць фонд Tutaka. Гэта добрая нагода дакрануцца да спеўных традыцый беларусаў ды ўвогуле даведацца пра творчую і кулінарную спадчыну нашых продкаў. Глядзіце, якая будзе праграма, і прыязджайце!

Гэта ўжо другі фестываль традыцыйнай беларускай культуры Soncahraj, сёлета ён пройдзе 9, 10, 18 і 24 чэрвеня. Арганізатар фэсту — фонд «Тутака» — вызначае Soncahraj як дэманстрацыю аўтэнтычнай беларускай народнай творчасці.

У нядаўнім інтэрв’ю Budzma.org сябра праграмнай Рады фонду «Тутака», журналіст Зміцер Косцін так вызначыў адметнасці Soncahraj-2023:

«Праз Soncahraj ужо другі год хочам прэзентаваць традыцыйную беларускую культуру як з Беларусі, так і з Падляшша. Вельмі важным нам падаецца, каб пры нагодзе гэтага фестывалю адбывалася ўзаемнае пазнанне, вяртанне ў агульную культурніцкую прастору традыцыйнага фальклору, традыцыйнай культуры беларусаў Падляшша, якія ўжо 80 гадоў адрэзаныя мяжой ад Беларусі, і пра гэтую спеўную спадчыну шырокаму колу беларусаў мала што вядома».

Паводле Змітра Косціна, канцэрты «сёлетняга Soncahraj будуць больш падобныя да такой гасціны, бяседы»: «Мы не хочам традыцыйных сцэн, не хочам, скажам так, тыповага ўспрымання канцэрту, мы хочам пляцоўку, дзе зможам танчыць, вакол якой можна паставіць сталы, прыйсці туды з кошыкам ежы, паслухаць, паназіраць і паўдзельнічаць у майстар-класах, якія будуць адбывацца».

Праграма Soncahraj-2023

9 чэрвеня ў Дубічах Царкоўных будуць спяваць і танчыць:

  • Спеўны гурт з Дубіч Царкоўных;
  • «Малінкі», «Каляжанкі» (Беларусь)
  • Капэла «Колісьнія» (Беларусь)

Будзе таксама:

  • «Спеўны сход» з Сержуком Доўгушавым,
  • майстар-класы традыцыйнага падляшскага ручніка з Алінай Дэмбоўскай;
  • кірмаш мясцовых Колаў Вясковых Гаспадынь.

Дата: 9 чэрвеня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: ля будынка GOKSiR, Główna, 67, Дубічы Царкоўныя

10 чэрвеня, у суботу, фэст едзе у Саколі!

На супольную забаву запрашаюць:

  1. «Чырвоныя Шпількі»
  2. «Наўзаем»
  3. «Каляжанкі» (Беларусь)
  4. Капэла «Колісьнія» (Беларусь)

І вядома:

  • «Спеўны сход» з Сержуком Доўгушавым,
  • майстар-класы традыцыйнага падляшскага ручніка з Алінай Дэмбоўскай
  • кірмаш мясцовых Колаў Вясковых Гаспадынь.

Дата: 10 чэрвеня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: пляцоўка CPL, Sokole, 59, Саколі

У наступную нядзелю, 18 чэрвеня, сустракаемся ў Цясным каля Супрасля.

На супольнай бяседзе зайграюць і заспяваюць:

  • «Журавінкі»
  • «Жэмэрва»
  • «Беларускі цуд» (Літва)
  • Капэла «Колісьнія» (Беларусь)

І канешне:

  • «Спеўны сход», які правядзе Сяржук Доўгушаў,
  • майстар-класы традыцыйнага падляшскага ручніка з Алінай Дэмбоўскай
  • кірмаш мясцовых Колаў Вясковых Гаспадынь.

Дата: 18 чэрвеня

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: ля вясковай святліцы, ul. Zielona, 3, Цяснэ

А тады 24 чэрвеня, у суботу, будуць святкаваць Купалле ў Бандарох!

Будзе вогнішча, вянкі, радасць, лета ды фінал Фестывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ.

З 16:00 вас чакаюць майстар-класы:

  • купальскія зёлкі з Агнешкай Прымакай
  • традыцыйныя крайкі з Ірынай Мазюк
  • падляшскі абрадны ручнік з Алінай Дэмбоўскай
  • выцінанка
  • традыцыйныя інструменты (дуда, ліра ды іншыя)
  • майстар-класы беларускіх традыцыйных танцаў
  • супольна запляцём вянкі і развучым купальскія песні.

У Вялікім Фінале прымуць удзел:

  • Спеўны гурт з Дубіч Царкоўных
  • «Чырвоныя Шпількі»
  • «Журавінкі» ZHRAJA
  • Капэля Алены Мялешкі (Беларусь)
  • Спеўны гурт з Дабрывады
  • «Беларускі цуд» (Літва)
  • Капэла «Колісьнія» (Беларусь)
  • Miareža (Беларусь)
  • Hajda Banda / Гайда банда

Можна ўзяць з сабою намёты і заначаваць на мясцовым кэмпінгу.

Дата: 24 чэрвеня

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: на пляжы ў Бандарох

Уваход, вядома, вольны!

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж143

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»2

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць