Міністэрства гандлю ЗША прадоўжыла на 180 дзён экспартныя абмежаванні ў дачыненні да авіякампаніі «Белавія». Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ведамства, размешчаным 12 чэрвеня ў зборніку афіцыйных дакументаў амерыканскага ўрада.

Фота: AP Photo
«Белавія» цяпер працягвае арганізоўваць рэйсы на самалётах амерыканскай вытворчасці насуперак абмежаванням, уведзеным ЗША пасля ваеннага ўварвання Расіі ва Украіну пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі.
Першапачаткова абмежаванні ў дачыненні да «Белавія» былі ўведзеныя ў чэрвені мінулага года тэрмінам на 180 дзён, потым яны былі прадоўжаныя 13 снежня.
Каментары