Грамадства

У Астраўцы рэгулярна праходзяць суды над затрыманымі пасля вяртання з Літвы — праваабаронцы

У Астраўцы некалькі разоў на месяц разглядаюцца справы затрыманых на беларускай мяжы з Літвой. Калі супрацоўнікі мытні знаходзяць падпіскі або рэпосты з «экстрэмісцкіх» рэсурсаў, людзей затрымліваюць і адвозяць у РАУС, дзе супраць іх складаюць пратаколы, пра гэта піша «Вясна».

Так, напрыклад, 18 мая ў судзе Астравецкага раёна асудзілі двух мужчын за падпіскі на некалькі «экстрэмісцкіх» каналаў. Віну на судзе яны прызналі. Вынік — 1110 рублёў штрафу (30 базавых велічыняў) кожнаму з канфіскацыяй тэлефонаў. Вядома, што затрымалі мужчын ноччу падчас перасячэння мяжы.

Таксама вядома, што ў гэты ж дзень быў асуджаны беларус, які жыве ў Ізраілі і працуе там журналістам. Яго асудзілі да 5 сутак арышту за падпіску на «FreeBelarusWomen», «Беларускі Гаюн» і «Люстэрка».

Таксама ў мужчыны канфіскавалі тэлефон. Ці дакладна ён быў затрыманы на мяжы, невядома.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву14

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву

Усе навіны →
Усе навіны

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м22

Жанчыны з пакалення Z і міленіялаў пераварочваюць сусветны рынак мастацтва2

Беларус пагарэў на вырошчванні канопляў у Шры-Ланцы3

Каралева Нідэрландаў апранула вайсковую форму і нанесла на твар маскіроўку ФОТАФАКТ12

У Рыа-дэ-Жанэйра паліцыя праводзіць маштабную аперацыю супраць наркагандляроў, дзясяткі загінулых1

ЗША далі зразумець Лукашэнку, што чакаюць спынення запуску метэазондаў у Літву14

У Мазыры адкрыюць пасля рэканструкцыі мост праз Прыпяць

«Арэшнік» паставяць на баявое дзяжурства ў Беларусі ў снежні18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву14

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць