У Байдэна заўважылі на твары незвычайныя сляды. Аказваецца, ён спіць з адмысловым апаратам
Амерыканскія журналісты заўважылі, што на твары прэзідэнта ЗША апошнія дні заўважныя нейкія незвычайныя сляды-ўмяціны, і пацікавіліся ў прадстаўнікоў Белага дома, якое іх паходжанне. І атрымалі адказ.

Джо Байдэн 27 чэрвеня. Фота: AP Photo / Andrew Harnik
Аказваецца, 80-гадовы Джо Байдэн ужо шмат гадоў уначы выкарыстоўвае апарат для павышэння ціску ў дыхальных шляхах падчас сну, бо ў яго ёсць праблемы з апноэ (спыненнем вентыляцыі лёгкіх).
«З 2008 года прэзідэнт адлюстроўвае сваю гісторыю з апноэ ў сне ў медыцынскіх справаздачах. Мінулай ноччу ён карыстаўся апаратам CPAP, што ёсць звычайнай справай для людзей з такой праблемай», — цытуе Reuters прадстаўніка Белага дома Эндру Бейтса.
Каментары