Пінскія ратавальнікі прыйшлі на дапамогу ласю, які заграз у балоце і не мог самастойна выбрацца. Жывёліну заўважылі ў пойме ракі Піны пад Пінскам, піша «Медыя-Палессе».

Прыбыўшы на месца здарэння, супрацоўнікі МНС абвязалі жывёліну пажарным рукавом і выцягнулі яе з дрыгвы.

Пасля лася перадалі Пінскай гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а яе супрацоўнікі агледзелі жывёліну і адпусцілі яе ў лес.
Каментары