Свет33

«Тады ў вас не будзе газу». Малдова сцвярджае, што Расія назвала суму доўгу, узяўшы лічбы са столі

Прэзідэнт Мая Санду анансавала высновы аўдытарскай кампаніі. У 2021 годзе «Малдовагаз» заключыў новую дамову з «Газпрамам» пры ўмове выплаты доўгу. РФ ацаніла доўг яго ў 709 мільёнаў, Малдова — у 590,8 мільёна даляраў.

Мая Санду (справа) і прэм'ер Італіі Джорджа Мелоні. Фота: Andreea Alexandru / AP

Нанятая ўрадам Малдовы міжнародная аўдытарская кампанія не выявіла доўгу рэспублікі за газ перад расійскім «Газпрамам» у памеры 800 млн даляраў, заявіла прэзідэнт краіны Мая Санду на сустрэчы з прадстаўніцамі «Жаночай асацыяцыі» Гагаузіі ў нядзелю, як піша Deutsche Welle.

«На наступным тыдні наш урад выйдзе і скажа, што мы нанялі міжнародную кампанію, якая зрабіла аўдыт і сказала, што ў нас няма ніякіх даўгоў [перад «Газпрамам»] у 800 млн даляраў. Расійскія перагаворшчыкі хацелі хутка падмануць», — сказала Санду.

Паводле яе слоў, расійская кампанія перад заключэннем новага кантракта выставіла ўмову: за чатыры гады выплаціць доўг 800 млн даляраў.

«Мы сказалі, што не можам гэтага падпісаць, бо гэта жудасна вялікія грошы, і мы не можам на такое падпісацца. Нам сказалі: «У вас не будзе газу», — распавяла прэзідэнт.

У 2021 годзе кампанія «Малдовагаз» перазаключыла дамову на пастаўкі газу з Расіі да 2026 года пры ўмове выплаты доўгу. «Газпрам» сцвярджаў, што яго сума 709 млн даляраў. Падліковая палата Малдовы заявіла, што доўг складае 590,8 млн даляраў. Сума 800 млн даляраў раней не называлася.

Аўдытары з Нарвегіі і Вялікабрытаніі на замову ўрада краіны павінны былі ацаніць доўг рэспублікі за 30 гадоў. У ліпені міністр энергетыкі Малдовы Віктар Парлікаў заявіў, што справаздача аб знешнім аўдыце запазычанасці «Малдовагаз» будзе ў найбліжэйшы час накіраваная ў «Газпрам».

Каментары3

  • Малдова далучайся да Ўкраіны ў барацьбе супраць акупантаў
    04.09.2023
    Для расеі гэта нармальна, там дурак на печы ўладар сусвету, чаго ж яшчэ чакаць ад такога народа? Хлусня і фальсіфікацыі гэта іх стыль, праўда для іх на трэцім мейсцы і яна ў іх " свая".
  • Янка
    04.09.2023
    Насамрэч, г.з. доўг Малдовы - гэта цалкам вынік панавання карумпаваных Крамлём прарасейскіх рэжымаў кшталту дадонаўскага. Спачатку Расея акупавала Трансністрыю, дзе ўсталявала бандыцкі сэпарацісцкі рэжым г.з. ПМР кшталту тых, што ў 2014 былі ўсталяваныя ў г.з. ЛДНР. Потым газпрам праз карупцыйны ўплыў стаў кантрольным акцыянерам малдоўскага газаразмеркпвальнага манапаліста і даваў ягонаму мэнэджменту загады не спыняць газазабеспячэнне Трансністрыі, якая нічога за газ не плаціць. Але гэты доўг перад газпрамам налічваўся Малдове, падтрымліваў марыянетачны рэжым ПМР і з часам ператварыўся ў галоўны інструмент палітычнага шантажу Малдовы з боку Расеі. Малдове варта праз суд часткова ануляваць гэтыя даўгі, часткова перавесці даўгі спажыўцоў ПМР непасрэдна на Газпрам, які іх наўмысна стварыў і давёў да крытычных памераў. Таксама - шукаць альтэрнатыўныя шляхі газазабеспячэння краіны. Але галоўнае - вырашаць праблему з акупацыйным расейскім кантынгентам у Трансністрыі і аднаўляць ўладу Малдовы ў гэтым рэгіёне, бо без гэтага крока аб ніякім развіцці гэтай краіны гаворыць нельга.
  • Рэчаіснасьць
    04.09.2023
    Няма ўвогуле аніякага доўга. Праз суд рашка павінна кампенсаваць незаконную акупацыю і зьнішчэньне насельніцтва

Цяпер чытаюць

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

Усе навіны →
Усе навіны

У Жытоміры прагучаў моцны выбух1

«Ён міністр з часоў нараджэння Хрыстовага і яшчэ ні разу не сказаў нічога вартага». Марк Рутэ без дыпламатыі выказаўся пра Сяргея Лаўрова4

Экс-караля хіп-хопа P. Diddy апраўдалі па абвінавачванні ў гандлі людзьмі. Але яму ўсё адно пагражае 20 гадоў турмы

Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву3

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі3

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт3

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя5

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць