Гісторыя66

«Гэта сапраўднае шанцаванне». На раскопках у Полацку знайшлі скандынаўскую зашпільку XI стагоддзя ў форме для адліўкі

На тэрыторыі стадыёна «Спартак» у Полацку, дзе ў жніўні выявілі сярэдневяковы квартал ювеліраў, днямі знайшлі ўнікальны артэфакт. Паводле інфармацыі газеты «Полацкі веснік», раскапалі скандынаўскую фібулу (зашпільку) з высакаякаснай латуні ў форме для адліўкі, якая датуецца XI стагоддзем.

Кіраўнік раскопак, старшы выкладчык кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай Аляксей Коц адзначыў:

«Асаблівасць гэтай знаходкі ў тым, што выраб быў у форме для адліўкі, а гэта рэдкасць. Таму што формы былі керамічнымі або глінянымі, і да таго ж аднаразовымі. Бо для таго, каб атрымаць з іх ювелірны выраб, саму форму трэба было разламаць. Таму гэта сапраўднае шанцаванне выявіць такі артэфакт — фібулу ў форме з гліны».

Ён дадаў, што выраб знойдзены зусім побач з ювелірнай майстэрняй, і гэта сведчыць, што іх выраблялі тут, у Полацку. Археолаг удакладніў, што ўпрыгожанне ёсць маркерам менавіта скандынаўскай культуры, таму што крывіцкія жанчыны такіх дарагіх рэчаў не насілі.

Акрамя таго, падчас раскопак знайшлі і мноства іншых артэфактаў, якія пацвярджаюць наяўнасць у Полацку ювелірнай вытворчасці, напрыклад, шалі і гіркі, металічную форму для адліўкі падвесак.

Сярод іншых знаходак — бутэроль (ніжняя частка ножнаў), візантыйскія манеты часоў імператара Нікіфара II Фокі, больш за дзве сотні караляў ХІ стагоддзя і дзясяткі бурштынавых загатовак.

Каментары6

  • Žvir
    29.09.2023
    XI st... Nu, nie mahlo ž heta ŭsio zjavicca ŭ adnačaśsie z samim horadam. Naturalna, što horad užo isnavaŭ, i na momant XI st. mieŭ usie prykmiety razvitoha hramadztva ŭ im, ramiostvaŭ, a značyć mieŭ dobruju viadomaść i razvity handl. Na heta patrabavalasia b nie adno stahoddzie, a jak minimum 5-7. Adnak, jak kali znojduć što, dyk usio ŭ ich XI stahoddzia...
  • Ну-ну
    29.09.2023
    А гісторык упэўнены, што гэтае ўпрыгожанне рабілі не для крывічанкі? Ці вы думаеце, скандынавы сюды са сваімі бабамі панаехалі? Ва ўсе часы ўсе акупанты - і скандынавы, і літоўцы, і маскавіты, і нацысты, і саветкі пёрліся ў наш краі ў тым ліку па жанчын, а ня толькі сваіх сюды везлі. Некаторыя, мабыць, і падарункі дарылі, а не толькі эксплуатавалі. Так што, гісторыкі, паасцярожней з гіпотэзамі, уключыце логіку.
  • Žvir
    29.09.2023
    Ну-ну, nie, heta naŭrad-ci, bo kryvičanki toŭstyja byli. Ukliučycie liohiku...

Цяпер чытаюць

Фестываль Graj: свята беларускай музыкі і перажыванні польскай паліцыі6

Фестываль Graj: свята беларускай музыкі і перажыванні польскай паліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы заклікала польскіх грамадзян пакінуць Беларусь4

Беларусы ў сацсетках хваляцца хатнімі ўраджаямі кавуноў ФОТЫ

Украінскі беспілотнік вывеў са строю найбуйнейшы НПЗ «Раснафты»2

У самым цэнтры Мінска адкрылі ліванскі рэстаран

Украінскі пракурор спаліўся, калі яго жонкі — цяперашняя і былая — пахваліліся ў шоу «Супермама» занадта дарагім жыццём22

Большасць загінулых пры крушэнні фунікулёра ў Лісабоне — іншаземцы

Трамп вырашыў перагледзець міжнародную дамову, якая забараняе прадаваць магутныя баявыя дроны1

Афіцыйныя каталіцкія СМІ выразалі антываенную фразу ў гаміліі біскупа2

Рэканструкцыя Любчанскага замка актывізавалася, а ўваход у яго зрабілі платным3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фестываль Graj: свята беларускай музыкі і перажыванні польскай паліцыі6

Фестываль Graj: свята беларускай музыкі і перажыванні польскай паліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць