Лукашэнка павіншаваў нямецкі народ, але прайшоўся па кіраўніцтве краіны
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Нямеччыны з Днём адзінства. Ён адзначыў, што аб'яднанне Нямеччыны ў 1990 годзе стала магчыма дзякуючы атмасферы даверу і канструктыўнага супрацоўніцтва паміж краінамі кантынента.

«Пераход ад супрацьстаяння да дыялогу запатрабаваў тады ад усіх бакоў прыняцця адважных, стратэгічных рашэнняў. На жаль, цяпер Еўрапейскі Саюз праводзіць несамастойную палітыку канфрантацыі ў дачыненні да шэрагу суверэнных дзяржаў. Адзіным інструментам Бруселя з'яўляюцца аднабаковыя меры эканамічнага і палітычнага ціску, якія прама супярэчаць міжнароднаму праву», — заявіў Лукашэнка.
Ён падкрэсліў, што падтрымка афіцыйным Берлінам такога курсу «наносіць шкоду і абсалютна не адпавядае надзеям двух народаў, выклікае ў Беларусі глыбокае расчараванне і абгрунтаванае непрыманне, асабліва з улікам жудасных падзей і шматлікіх ахвяр на беларускай зямлі падчас Другой сусветнай вайны».
Таксама ён заявіў, «Беларусь, як і раней, гатова развіваць супрацоўніцтва з ФРГ на аснове прынцыпаў раўнапраўя і ўзаемнай павагі. Гэта будзе таксама садзейнічаць умацаванню рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці».
-
«Абутак для сапраўдных патрыётаў»: беларуская фабрыка робіць для школьнікаў боты з чырвона-зялёнымі шнуркамі
-
Памёр бізнэсмен з 90-х Аляксандр Сманцар. Гэта ён у 2010 званіў Статкевічу на Плошчу і заклікаў «сядаць у крэсла Сідорскага»
-
Каля 19 тысяч камер плануюць усталяваць каля мінскіх пад'ездаў. Гэта амаль у 10 разоў больш, чым цяпер
Каментары