У Астрахані невядомыя знеслі помнік Леніну. Ад статуі засталіся толькі ногі
Статую на вуліцы Нахімава знеслі ўчора ноччу. Ад правадыра пралетарыяту засталіся адны ногі, паведамляе тэлеграм-канал «Осторожно, новості».

Фота: «Осторожно, новості»
Мясцовае аддзяленне КПРФ сцвярджае, што помнік разбілі па палітычных матывах і зрабілі гэта адмыслова перад гадавінай 30-годдзя расстрэлу Белага дома ў Маскве.
Грамадскія дзеячы ўжо падалі заяву ў міліцыю, праводзіцца праверка.
Каментары