Свет33

Зніклая ў Ізраілі нямецкая дзяўчына Шані Лук знаходзіцца ў цяжкім стане ў бальніцы ў сектары Газа

Шані прыехала на фестываль Nature Party, які ладзіўся паблізу сектара Газа і быў разгромлены палесцінскімі баевікамі раніцай у суботу. На месцы правядзення знайшлі 260 цел.

Шані Лук апазналі па татуіроўцы на назе

Зніклая ў Ізраілі нямецкая дзяўчына Шані Лук, кадры з якой абляцелі свет, знаходзіцца ў цяжкім стане ў бальніцы ў сектары Газа, ёй патрэбна эвакуацыя, паведаміла ў сацсетках маці дзяўчыны, піша партал newsru.co.il.

Шані Лук прыехала на фестываль Nature Party ў Ізраілі, які быў разгромлены палесцінскімі баевікамі раніцай у суботу. На полі знайшлі каля 260 цел, многія ўдзельнікі фестывалю былі захопленыя ў палон.

Шані трапіла на відэа, якое распаўсюджвалася ў сацсетках, дзяўчына ляжала ў грузавіку распранутая і моцна збітая. 

Маці Шані тры дні таму запісала зварот. Жанчына трымала фатаграфію дачкі на мабільным тэлефоне і гаварыла: «Сёння раніцай маю дачку выкралі разам з групай турыстаў на поўдні Ізраіля. Нам даслалі відэа, на якім я дакладна пазнала нашу дачку. Без прытомнасці, у машыне з палесцінцамі, калі яны заязджалі ў сектар Газа. Прашу любой дапамогі, любой інфармацыі».

Цётка, дзядзька і дзядуля Шані Лук таксама выказалі спадзеў, што дзяўчына яшчэ жывая і будзе вызвалена. Да справы падключылася нават пасольства Нямеччыны.

Каментары3

  • блр
    10.10.2023
    Выказваю вельмі глыбокія заклапочаннасці ў сувязі з бягучай сітуацыяй.
  • Rode Kreuz
    10.10.2023
    Мне здаецца, выхадцаў з Газы пачнуць пасылаць на herr калі яна ня выжыве, немцы ня Ізраільцяне - могуць жа і паўтарыць))
  • Сека
    11.10.2023
    Яна не немка, а звычайная ізраільцянка чые бацькі эмігравалі ў Нямеччыну. Размаўляе і піша яна на іўрыце

Цяпер чытаюць

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым11

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Сітуацыя ва Украіне выйшла з-пад кантролю7

Прэзідэнт Ірана не прыедзе ў Мінск2

«Экстрэмісцкай» прызналі старонку ва «Укантакце» радыкальна праўладнай брэсцкай піцэрыі3

«Гойда» за 700 рублёў. «Кашалёк Лукашэнкі» другі год запар прывозіць у Беларусь Z-артыстаў6

Спецслужбы шукаюць фатографаў на мітынг Ціханоўскіх праз скрадзены акаўнт арыштаванай рэдактаркі Вікіпедыі4

Пуцін вырашыў не ляцець у Бразілію на саміт БРІКС з-за пагрозы арышту

Трамп: Магчыма, Пуцін мае тэрытарыяльныя прэтэнзіі за межамі Украіны9

Былая выкладчыца МДЛУ Наталля Дуліна веганка. Як яна харчавалася ў калоніі?4

Стала вядома, хто лётаў на Шры-Ланку разам з Анжалікай Мельнікавай і яе агентам29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым11

Чаму ў беларускай турме так моцна худзеюць? Тлумачым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць