Вайна11

Расія абвінаваціла Украіну ў атацы дронамі на сховішча радыеактыўных адкідаў

Міністэрства замежных спраў Расіі паведаміла, што ўкраінскі дрон 26 кастрычніка ўрэзаўся ў склад ядзерных адкідаў Курскай АЭС.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка ведамства Марыі Захаравай, атака адбылася ўвечары 26 кастрычніка. Захарава сцвярджае, што дрон пашкодзіў сцены склада. Яшчэ два беспілотнікі, па ейных словах, упалі на комплекс адміністрацыйных будынкаў станцыі. Яна дадала, што ў дронах, якія выкарыстоўваліся для нападу, «выкарыстоўваліся кампаненты, пастаўленыя заходнімі краінамі».

Вечарам 26 кастрычніка Мінабароны Расіі паведамляла, што ўкраінскі беспілотнік перахоплены сіламі СПА над тэрыторыяй Курскай вобласці ў раёне населенага пункта Курчатаў. У гэтым горадзе размешчана Курская АЭС. У той жа вечар Мінабароны заявіла пра перахоп і знішчэнне яшчэ двух беспілотнікаў над Курскай вобласцю.

Прэс-служба паведамляла, што разбурэнняў і пацярпелых няма.

Каментары1

  • Рэха вайны
    28.10.2023
    Ну а як яны хацелi, вайна

Цяпер чытаюць

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах5

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах

Усе навіны →
Усе навіны

Зянковіч расказаў, як у СІЗА паклаў пад вядро газету з партрэтам Лукашэнкі і пісаў тлумачальную2

Ксяндза Генрыха Акалатовіча вярнулі ў калонію

Гэтай мінчанцы 17 гадоў, а яна ўваходзіць у топ-10 найлепшых хэндлераў Еўропы3

Кожныя два метры — пераход. Сюрпрыз для веласіпедыстаў у Мінску1

Сырскі папрасіў Трампа дапамагчы Украіне перанесці вайну на тэрыторыю Расіі7

Ва ўкраінскі палон трапіў 58-гадовы беларус, што ваяваў на баку Расіі8

А цяпер так можна? Як гісторык трапіў у Wargaming, замацаваўся ў ІТ і ўжо не баіцца ні крызісаў, ні ШІ2

«Як дабівацца праўды?» Пасля смерці школьніцы ў бальніцы Ельска бацькам не даюць ніякай інфармацыі пра расследаванне11

Кляшчы пакусалі 2000 беларусаў у адной толькі вобласці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах5

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць