Грамадства

Таямніца «залатога запасу» БНП

Пра апошнія гады жыцьця сябра БНП Юліяна Саковіча і мех з залатымі манетамі

Падчас нямецкай акупацыі 1941–1944 г. беларускі нацыянальны рух Супраціву выношваў пляны ўзьняцьця «незалежніцкага антынацысцкага паўстаньня», якія, аднак, не былі рэалізаваныя. Аўтарам першага пляну быў ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі. Сыход у лес нацыянальнага актыву, значнай часткі вайсковых і паліцыйных фармацыяў мусіў адбыцца вясной 1943-га. Аднак адбылася ўцёчка інфармацыі, за некалькі месяцаў да гэтага Гадлеўскі быў расстраляны немцамі. Далей ідэю «незалежніцкага паўстаньня» спрабавалі рэалізаваць ягоныя бліжэйшыя паплечнікі Ўсевалад Родзька і Юльян Саковіч.

Былы камэндант менскай паліцыі, кіраўнік Беларускай Народнай Самапомачы Менскай акругі Саковіч пасьля пачатку паўстаньня мусіў заняць пасаду намесьніка Родзькі (кіраўніка паўстанцкіх сілаў). За кароткі час ён з дапамогай сваіх сяброў па КПЗБ і Грамадзе здолеў стварыць разгалінаваную падпольную сетку ў заходняй і цэнтральнай Беларусі. Летам 1942 г., падчас перамоваў Вінцэнта Гадлеўскага з прадстаўнікамі Масквы, каб прадэманстраваць саветам рэальную сілу беларускага падпольля, гэтая сетка арганізавала сэрыю дывэрсіяў і збройных антынямецкіх акцыяў.

Юльян Саковіч адказваў за ўзбраеньне беларускіх нелегальных групаў. Зброю здабывалі самымі рознымі спосабамі, але пераважна куплялі. На гэтыя мэты было вырашана накіраваць увесь «залаты запас» БНП. Вясной 1943 г. Саковіч атрымаў, праўдападобна, ад Усевалада Родзькі і перахоўваў мех залатых манэт. Ён прадчуваў сваю хуткую сьмерць, таму напярэдадні выезду на Лідчыну падзяліў золата на дзьве часткі. Іх ён перадаў двум праваслаўным сьвятарам, зь якімі быў добра знаёмы, – Л. і К. Верагодна, абгаворвалася, што ў выпадку нейкага трагічнага здарэньня з Саковічам, яны мусяць зьвязацца з пэўным чалавекам і вярнуць скарб.

13 чэрвеня 1943 г. у Васілішках на Лідчыне (цяпер Шчучынскі раён) невядомыя тэрарысты-палякі застрэлілі Юльяна Саковіча і Леаніда Маракова (апошні памёр на наступны дзень у лякарні).

«З боку нямецкіх спэцслужбаў у Беларусі акцыя супраць Саковіча не плянавалася», – сьцьвярджае сёньня былы афіцэр СД. Аднак ён дапускае, што забойства ўчыніла польская нелегальная група, якая кантралявалася асобным аддзелам СД у Варшаве. Апошні меў свае мэты і не ўзгадняў акцыі з кіраўніцтвам СД у Беларусі.

Дарэчы, менавіта акоўцы неўзабаве забілі сьвятара Л., таму лёс часткі «залатога запасу» БНП, які ён перахоўваў, невядомы. Акоўцы спрабавалі забіць і жонку Саковіча. Сьвятар К. выжыў, ён зьмяніў месца жыхарства, купіў вялікі дом. Сям’я ягоная ня мела клопату – ніхто не патрабаваў вярнуць золата. Але страх, што некалі ўсё адкрыецца, ніколі не пакідаў К., аж да самай сьмерці.

Юльян Саковіч нарадзіўся 24 жніўня 1906 году ў фальварку Баўдыры каля Крэва. Сын заможнага земляроба, браў актыўны ўдзел у падпольнай Кампартыі Заходняй Беларусі, шмат гадоў правёў у польскіх турмах. Выпускнік Віленскай беларускай гімназіі. На пачатку нямецка-савецкай вайны выратаваўся з «калёны сьмерці» НКВД. Адзін з кіраўнікоў беларускага нацыянальнага руху Супраціву ў 1941–1943. Загінуў у 1943, пахаваны ў Лідзе.

Каментары

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Усе навіны →
Усе навіны

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту30

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

Пад Стоўбцамі збіраліся знесці чарговую шляхецкую сядзібу. Апомніліся, толькі калі мясцовыя жыхары паднялі шум4

Колькасць бюджэтных месцаў на магістратуры будзе вызначаць дзяржава1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай9

Літва зноў зачыніла мяжу з Беларуссю — ізноў шары з кантрабандай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць