Грамадства22

Прэміяй Буша — Тэтчэр узнагародзілі двух беларускіх палітвязняў і Ціханоўскую

Атрымліваючы прэмію ў Вашынгтоне, беларуская лідарка адзначыла, што прысвячае прэмію тым, у каго аднялі свабоду.

Дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская і два палітзняволеныя лідары дзвюх партый краіны атрымалі прэмію імя прэзідэнта ЗША Джорджа Буша-старэйшага і прэм’ер-міністаркі Вялікай Брытаніі Маргарэт Тэтчэр «За свабоду» Міжнароднага дэмакратычнага саюза (IDU).

Аб прысуджэнні траім беларусам прэстыжнай прэміі паведаміў Радыё Свабода галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Правацэнтрысцкія партыі Беларускі народны фронт (БНФ) і Аб’яднаная грамадзянская партыя (АГП), якія да свайго турэмнага зняволення ачольвалі Рыгор Кастусёў і Мікалай Казлоў адпаведна, уваходзяць у Міжнародны дэмакратычны саюз.

Атрымліваючы прэмію ў Вашынгтоне, Ціханоўская адзначыла, што прысвячае прэмію тым, у каго аднялі свабоду: беларускім палітвязням, у тым ліку Алесю Бяляцкаму, Марыі Калеснікавай, Мікалаю Статкевічу, Арцёму Лябедзьку. Яна дадала, што ўзнагарода паказвае беларускім палітвязням, што пра іх памятаюць.

Палітык падкрэсліла, што на беларусаў «палююць за іх палітычныя погляды, любоў да сваёй краіны, любоў да дэмакратыі і свабоды», адзначыўшы, што гэта адбываецца ў цэнтры Еўропы і гэта жудасна.

Узнагароду Буша — Тэтчэр «За свабоду» ўручаюць за асаблівы ўнёсак у прасоўванне каштоўнасцяў дэмакратыі і правоў чалавека.

Мікалай Казлоў за кратамі з 27 ліпеня 2022 года. У лютым 2023 года яго асудзілі на 2,5 года турмы. Рыгор Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка 2021 года, ён адбывае 10-гадовы турэмны тэрмін, сутыкаючыся з неаказаннем медычнай дапамогі за кратамі (палітык мае анкалагічную хваробу). 

Каментары2

  • Андрусь
    07.12.2023
    Больш арганічнай была б назва імя Рэйгана-Тэтчэр, бо спадар Буш-старэйшы належыў да прыхільнікаў паслаблення, але захавання СССР. Ўсе памятаюць ягоную неўдалую прамову ў былым ВС УССР, у якой ён заклікаў дэпутатаў незалежнасці пакінуць Украіну ў складзе СССР. Пра падобны ціск з Вашынгтону ўзгадваў таксама спадар Пазняк. Але ўсё роўна любая увага і павага да дэмакратычнай Беларусі з боку сусветнай дэмакратычнай супольнасці застаецца вельмі зважнайй.
  • даведка
    07.12.2023
    И по чистой случайности премию получили в основном родственнички политиков, включая младшего Лебедько.

Цяпер чытаюць

Блогерка правярае чысціню і якасць прадуктаў у мінскіх крамах. Падабаецца гэта не ўсім3

Блогерка правярае чысціню і якасць прадуктаў у мінскіх крамах. Падабаецца гэта не ўсім

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскім настаўнікам і выхавацелькам дзіцячых садкоў прапануюць недарагія кватэры ў Смалявічах

Гіркін: Вайна на знясіленне знясіліла саму Расію, будзе рэвалюцыя37

Даўні пасярэднік кардынал Гуджэроці прыедзе ў Беларусь на наступным тыдні1

«Спачатку дапамагаў сябрам за шакаладкі». Былы супрацоўнік «Белсата» распачаў свой невялікі бізнэс у Варшаве17

Беларусы знаходзяць велізарныя ядомыя грыбы. Але зразаць іх, аказваецца, нельга8

Пасол у Ватыкане Амбразевіч кулуарна сустракаецца з еўрапейскімі дыпламатамі, каб прарваць ізаляцыю Мінска ў Еўропе18

Прэзідэнт Літвы: Задача Ціханоўскай і яе каманды — ацаніць, хочуць яны застацца ў Літве ці выбраць іншае месца37

Мінчука, які збіваў старшыню садовага таварыства і адсек ёй пальцы, асудзілі на 18 гадоў8

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогерка правярае чысціню і якасць прадуктаў у мінскіх крамах. Падабаецца гэта не ўсім3

Блогерка правярае чысціню і якасць прадуктаў у мінскіх крамах. Падабаецца гэта не ўсім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць