Грамадства44

Па ўсёй краіне адбываецца хваля ператрусаў у назіральнікаў за выбарамі-2020 

Як стала вядома «Вясне», цягам некалькіх дзён па ўсёй Беларусі адыбываецца хваля ператрусаў і праверак у былых назіральнікаў на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе. Акцыю запалохвання ладзіць Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

У людзей правяраюць тэлефоны і папярэджваюць аб крымінальнай адказнасці за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». З імі таксама запісваюць адмысловыя відэа.

У канцы лістапада масавыя ператрусы па ўсёй краіне прайшлі ў прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады і іх сваякоў. СК паведаміў, што падазраванымі па справе праходзяць больш за сто чалавек.

 25 лютага ў Беларусі пройдзе так званы Адзіны дзень галасавання — выбары ў саветы дэпутатаў розных узроўняў. 

Улады неаднойчы падкрэслівалі, што выбары павінны прайсці «зладжана і арганізавана». Асобая роля ў гэтым адведзена сілавікам. 

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі выбары суправаджаліся нерэгістрацыяй і арыштамі праціўнікаў Лукашэнкі і назіральнікаў на выбарчых участках. Нягледзячы на гэта, Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы са звестак з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграваў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў улады.

Па словах генеральнага пракурора Андрэя Шведа, у краіне заведзена больш за 16 тысяч крымінальных спраў «экстрэмісцкай скіраванасці», гэта значыць, палітычнага характару. Згодна з інфармацыяй прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек.

Каментары4

  • Вялікабрагінская імпэрыя ў апаснасьці!!! Не праходзьце міма...
    12.12.2023
    Інародцы і калабаранты пасягнулі на сьвятое! Яны хочуць зьнішчыць хрустальны сасут благадзенствія і пасягнулі на ўстоі Вялікабрагінскай імпэрыі. Абаронім чэсьць і годнасьць ад ізўрашчэнцаў са знакам качэства. Кожны хто з галубымі какардамі будзіт ўмешвацца і чытаць Талмуд на "исконнаго в руськом наречии" будзіт прыцягнуты да неадўрацімага пакараньня - есьці сала ў чырвона-зялёныміколіры і ішчо іму зялёнкай на ілбе будзеттабазначацца: "халуй і калабарант".
  • даведка
    12.12.2023
    В 2007 году тогдашний председатель Юрий Жадобин утверждал, что КГБ поимённо знает всех 1767 оппозиционеров... С тех пор, судя по статистике возбуждённых уголовных дел экстремистской направленности, силовики своими действиями увеличили их количество в геометрической прогрессии.
  • В_чём_сила_брат
    12.12.2023
    Сила в правде. Правда в том, что выборы Лукашенко проиграл. Правда в том, что он дубинками и насилием удерживает власть. Правда в том, что много народа не уважают себя как людей и как нацию, и терпят всё это, или молча наблюдая или же участвуя в преступлениях.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя9

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Усе навіны →
Усе навіны

Ці сапраўды раслінныя алеі шкодныя і які абраць?6

«У людзей шок ад данатаў на вайну». Супрацоўнік беларускай юрасобы «Леста» расказаў пра настроі ў калектыве12

Чаму ў мінскім метро нельга рэкламаваць каўбасу, сыр і шампуні? Чыноўніца патлумачыла5

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў17

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Жлобінскім раёне

Брэсцкага журналіста будуць судзіць за сяброўства ў Беларускай асацыяцыі журналістаў

«Мельнікава не ўпісваецца ў вобраз закаханай дурнічкі». Пракоп'еў агучыў сваю версію37

Спявачка IOWA выступіла ў дзіўным касцюме і абурыла праваслаўных4

Кампанія-выдавец «Свету танкаў» публікуе інфармацыю аб сваёй падтрымцы Узброеных сіл Расіі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя9

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць