Грамадства33

Чат беларусаў у Гданьску, хутчэй за ўсё, аказаўся пад кантролем сілавікоў

Кантроль над чатам «Беларусы ў Гданьску» перахапілі сілавікі, да такой высновы прыйшоў уладальнік чата пасля размовы з адным з адміністратараў.

Дзяўчына ўвесь гэты час знаходзілася ў Беларусі, але апошнім часам пачала паводзіць сябе дзіўна і нетыпова рэагаваць. Пра гэта стала вядома Еўрарадыё.

Уладальніка насцярожыла, што «некаторы час таму быў прызначаны дадатковы адмін — з такім жа імем Яўгенія», але сама Яўгенія пры гэтым нічога калегам не сказала, хаця актыўна камуніцыравала па іншых розных пытаннях. Затым 7 студзеня зноў без папярэджання правы на чат былі перададзены трэцяму акаўнту. Адказ «гэта мой другі акаўнт» насцярожыў, таму што гэта быў ужо трэці.

«А потым камунікацыя з чалавекам прывяла да разумення, што са мной размаўляе хутчэй за ўсё мужык — лайкі не ставіць, фразы кшталту «ну як сам-та» і г.д.», — зазначае ўладальнік чата. З'явіліся і іншыя нехарактэрныя фразы і рэакцыі.

Але галоўнае, «яна, якая пастаянна сядзіць у Telegram, станавілася анлайн прыкладна раз у дзве гадзіны. Напрыклад, 17.00—17.20 па Мінску. Потым 19.00—19.20 па Мінску. І так да гадзіны ночы па Мінску. Тэндэнцыя была вельмі дакладнай і можна было меркаваць — дзяжураць», — зазначае ўладальнік.

Акрамя таго з'явілася інфармацыя, што ў адміністратара «Беларусаў у Гданьску» прайшоў ператрус.

Уладальнік прыняў рашэнне стварыць новы чат. Пасля гэтага ў старым з'явіўся заклік «не весціся на ўкідванні», пакінуць унутраныя супярэчнасці са старым суадмінам «в избе» і працягнуць размовы тут.

Адзначым, што чат «Беларусы ў Гданьску» меў каля 5 тысяч удзельнікаў і быў найбуйнейшай пляцоўкай для зносін беларусаў у Труймяста (гарадской агламерацыі на поўначы Польшчы, якая складаецца з Гданьска, Сопата і Гдыні, а таксама некалькіх невялікіх гарадоў і прадмесцяў).

Каментары3

  • лешы
    15.01.2024
    якой халеры ўвогуле ў чалавека ў рб былі адмінскія правы. ідыятызм.
  • пакуль
    15.01.2024
    невераятныя круцяць сардэчки з пальцаў, у кожным чаце па дзесяць агентаў.
  • пакуль
    15.01.2024
    лешы,дык ён жа на службе, гэты чалавек 

Цяпер чытаюць

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў2

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Актывісты Greenpeace у Парыжы скралі з музея васковую фігуру Макрона і прынеслі яе да пасольства Расіі1

Украіна пачала вытворчасць дронаў-перахопнікаў для змагання з шахедамі1

Дональд Туск звернецца да Сейма з просьбай пра вотум даверу для ўрада

Зянон Пазняк адправіў сардэчныя віншаванні Каралю Наўроцкаму56

Уладзімір Цэслер па-мастацку адрэагаваў на бульбяны дэфіцыт у Беларусі

У Белым доме пракаментавалі ўкраінскую спецаперацыю «Павуцінне»11

Зяленскі назваў расіян «ідыётамі» за прапанову прыпыніць агонь на 2-3 дні1

«Закопваць так людзей — гэта не па-людску». Чалавек абурыўся, што на брэсцкіх могілках магілы закопваюць экскаватарам12

Стармер паведаміў пра пераход Вялікабрытаніі ў стан «баявой гатоўнасці»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў2

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць