Свет

Недарэчная гібель памочніка Залужнага. Ва Украіне расказалі пра ход расследавання

Дзяржаўнае бюро расследаванняў яшчэ расследуе гібель 6 лістапада 2023 года ад выбуху гранаты памочніка Залужнага Генадзя Часцякова: было апытана каля 20 сведак, праведзена тры следчыя эксперыменты, працягваецца некалькі экспертыз, піша «Украінская праўда»

У Бюро адзначаюць, што цяпер правяраецца некалькі версій названай трагедыі, у прыватнасці аб магчымай гібелі пацярпелага ў выніку парушэння правілаў абыходжання з выбуховымі прыладамі або магчымага няшчаснага выпадку ў выніку неасцярожнага абыходжання з выбуховым прыстасаваннем і іншыя.

Як вядома, 39-гадовы Часцякоў загінуў ад выбуху гранаты ў сваім доме на Кіеўшчыне 6 лістапада 2023 года. У той дзень ён святкаваў дзень нараджэння і распакаваў падарунак ад свайго калегі афіцэра Алега Цімчанкі, у якім была пляшка віскі і баявыя гранаты.

У адказе УП пазначана, што з мэтай праверкі ўсіх вылучаных версій у крымінальнай вытворчасці следства дапытала прыкладна два дзясяткі сведак. Былі праведзены тры следчыя эксперыменты, запатрабавана і апрацавана значная колькасць дакументаў, у тым ліку тых, што ўтрымліваюць дзяржаўную тайну, якая ахоўваецца законам.

Следчыя таксама атрымалі матэрыялы праведзенага сіламі ваеннай службы правапарадку ва Узброеных Сілах Украіны службовага расследавання па паказаным факце. Было прызначана больш за 10 судовых экспертыз, у прыватнасці экспертызы выбуховых прылад, выбуховых рэчываў і прадуктаў выбуху, дактыласкапічныя, малекулярна-генетычныя, судова-медыцынскія, а таксама псіхалагічная з ужываннем паліграфа. Правядзенне некаторых з іх пакуль працягваецца, адзначаюць у ГБР.

Следчыя дадаткова правяраюць правамернасць і законнасць набыцця ў карыстанне Алегам Цімчанкам канфіскаваных у яго і на месцы здарэння гранат, абставіны іх захоўвання і наступнай перадачы часткі з іх Часцякову.

Адносна пытання, ці супрацоўнічае Цімчанка са следствам, у Бюро адказалі, што «працэсуальныя паводзіны падазраванага, улічваючы яго права на абарону, пакуль не супярэчаць прынцыпам і патрабаванням Крымінальнага працэсуальнага заканадаўства».

Таксама ўказана, што вырашэнне пытання аб магчымай дадатковай кваліфікацыі дзеянняў падазраванага Цімчанкі, якому следства інкрымінуе незаконны збыт боепрыпасаў (выбуховых прылад), «будзе магчыма толькі па выніках правядзення комплексу ўсіх неабходных і магчымых следчых дзеянняў, атрымання заключэнняў экспертыз і ўважлівага аналізу сабраных доказаў».

У снежні 2023 года Алегу Цімчанку суд выбраў меру стрымання ў выглядзе асабістага абавязацельства (у Беларусі гэта аналаг падпіскі аб нявыездзе)

Каментары

Цяпер чытаюць

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх17

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп вырашыў перагледзець міжнародную дамову, якая забараняе прадаваць магутныя баявыя дроны1

Афіцыйныя каталіцкія СМІ выразалі антываенную фразу ў гаміліі біскупа2

Рэканструкцыя Любчанскага замка актывізавалася, а ўваход у яго зрабілі платным3

Кіраўнік Дзяржкамваенпрама абмеркаваў пытанне паставак какава-бабоў з Уганды3

У Хойніках урачыста адкрылі басейн — і тут жа закрылі8

Каля Лукашэнкі зноў з'явіўся Усевалад Янчэўскі і паабяцаў перазагрузку ПВТ10

Lego прадставіла самы дарагі канструктар у сваёй гісторыі — па матывах «Зорных войнаў»

У турме ў Індыі загінуў адміністратар расійскай крыптабіржы, які чакаў экстрадыцыі ў ЗША8

У Аколіцы пад Мінскам адшукалі магілу настаўніка Янкі Купалы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх17

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць