Грамадства55

Хто самыя таленавітыя ў эканамічным блоку Лукашэнкі?

У новым выпуску ТОКу бізнэсовец Аляксандр Кныровіч расказаў, каго лічыць найлепшым прэм'ерам за ўсю гісторыю кіравання Лукашэнкі. А таксама патлумачыў, чаму Лукашэнка не чапае старшыню Нацбанка Паўла Калаўра.

Адказваючы на пытанне, хто самы таленавіты з эканамічнага блоку Лукашэнкі, Аляксандр Кныровіч згадаў, што калісьці такім быў Кірыл Руды — пасол у Кітаі ў 2016-2020 гадах.

«Я яго слухаў і разумеў: па-першае, гэта таленавіты чалавек; па-другое, гэта вельмі смелы чалавек. Таму што за тое, што ён тады казаў ад асобы дзяржавы, зараз робяць экстрэмістам і садзяць за краты», — дзеліцца сваім поглядам бізнесмен.

Другім чыноўнікам, якога згадвае Кныровіч, з'яўляецца прэм'ер-міністр Беларусі ў 2018-2020 гадах Сяргей Румас:

«Ён быў вельмі моцны. Найлепшы прэм'ер за ўсе гады кіравання [Лукашэнкі] ў Беларусі».

Калі ж гаварыць пра сучасную сітуацыю, то бізнэсмен заўважае, што не ведае людзей, якія цяпер у эканамічным блоку Лукашэнкі, але адзначае добрую каманду ў Нацыянальным банку.

«Таму ніхто дзесяць гадоў не чапае Калаўра (старшыню Нацыянальнага банка з 2014 года — «НН»). З ім хацелі б нешта зрабіць. Але так напужаў усіх 2011 год, што Лукашэнка можа Зайца з Русым «расстраляць», засунуць у жывёлагадоўчую ферму, а потым зноў падняць кудысьці ўверх да віцэ-прэм'ера. Ён можа дырэктараў «Атланта» памяняць, але Нацбанк ён не кранае. Не дай божа. Бо быў напужаны».

Гаворачы пра Нацыянальны банк, Кныровіч заўважае: «Там моцная каманда. І тое, што ў Беларусі больш-менш стабільнасць… Зараз яна пачынае калыхацца, але не таму, што нешта не так робіць Павел Калаўр, а таму што астатнія робяць чорт ведае што».

Глядзіце цалкам:

Каментары5

  • Владимир
    22.05.2024
    Это очень спорно. Нацбанк никак не влияет на экономику в этой стране. И команда у него обыкновенная. Рудый - балабол. Почти все с академическим образованием скажут, чем пахнет дерьмо, а вот кто был его источником и как убрать Рудый не говорит. Поэтому это трусливый карьерист. Что касается состава Правительства за все время, единственный Премьер-министр, который мог закрыть рот шизику, был Ермошин. Так говорят бывшие. Так что не стоит делать кумиров из биомассы. И Каллаур точно такой же со всеми его беззубыми замами. Особенно смешон сейчас состав правительства: там нет ни одного разумного- политрук, переводчик, вороватые строители.
  • Аналістык
    22.05.2024
    Сумна глядзець, як некалі спадкаемец свайго бацькі-бізнэсоўца Кныровіч ператварыўся ў чарговага балбатуна кшталту Шрайбмана ці Чалага..
    І выбар "лепшых эканамістаў" паказальны: Румас, які не здольны ні на што большае па-за бюджэтам, як працаваць пад спадніцай сваёй жонкі; Руды, які не здольны ні на што большае па-за бюджэтам, як працаваць нейкім шэрым выкладчыкам; Калаўр, які не здольны ні на што большае па-за бюджэтам, як сядзець на ігле расейскіх уліванняў.
    І Кныровіч, відаць па ўсім, далучыўся да "лепшых", сеўшы на карк бюджэта Белсату.
  • ИСТИНА
    22.05.2024
    луканомика- это "наука", которая для Здравомыслящих Людей непонятна
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве10

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

З птушкафабрыкі пад Гроднам прапала 400 яек качкі. Прычым яйкаманы нават сачылі, як вылупліваюцца качаняты2

Украіна паведаміла пра гібель у Расіі больш за 200 ваеннапалонных2

У справе «Трайпла» з'явіўся новы паварот

Як беларуская кампанія пастаўляе ў Расію брэндавае адзенне ў абыход санкцый і ў шкоду дзяржбюджэту4

«Шчаслівы з маімі новымі сябрамі». На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы ўжо некалькі гадоў працуе егіпцянін12

Расіяніна затрымалі ў мінскім аэрапорце за спробу вывезці скрадзеную пяць гадоў таму дачку

Мінчанка паставіла дома камеры, каб назіраць за старэнькай маці, і раскрыла злачынства3

Як беларусам за мяжой скасаваць шлюб, не вяртаючыся на радзіму? Спыталі ў юрысткі2

Машына ўехала ў людзей падчас параду «Ліверпуля». Пацярпелі 47 чалавек, у тым ліку дзеці8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве10

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць