Грамадства55

«Калі позву адправілі памылкова, грамадзянін павінен гэта даказаць». У Гомелі ў міліцыю выклікаюць тых, хто не парушаў закон

Сілавікі на Гомельшчыне рассылаюць позвы на прафілактычныя мерапрыемствы. Спрабуюць «пераканаць знайсці працу».

Ілюстрацыйнае фота міліцыі Гомеля

Гомельская міліцыя рассылае мясцовым жыхарам позвы на прафілактычнае мерапрыемства. Многіх такія лісты здзіўляюць, бо ніякага закону яны не парушалі.

Як патлумачыў намеснік начальніка Савецкага РАУС Аляксандр Раманенка, калі такая позва прыйшла, то гэта значыць, што грамадзяніна ўключылі ў спіс «дармаедаў».

«Хутчэй за ўсё, вы трапілі ў спісы грамадзян, незанятых у эканоміцы (гэта значыць, якія не маюць афіцыйнай працы). Мэта прафілактычнага мерапрыемства — пераканаць вас знайсці працу. Гэта робіцца як індывідуальна ў кабінеце ўчастковага інспектара, так і на агульных сходах у райаддзеле міліцыі, — расказаў міліцыянт выданню «Белка».

Ён мяркуе, што позвы могуць памылкова дасылаць тым, хто насамрэч працуе. Але па логіцы праваахоўніка, у такім выпадку даказваць, што міліцыя дапусціла памылку, павінен сам грамадзянін. У такім выпадку чалавеку, які атрымаў позву, трэба прынесці пацвярджэнне таго, што ён працуе, ва ўпраўленне.

«Калі ў вас няма працы, супрацоўнікі міліцыі гатовыя дапамагчы вам яе знайсці праз гарадское ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва. Якраз на сходзе, куды вас запрашаюць, пра гэта таксама будзе ісці гаворка», — сказаў Раманенка.

Толькі ў Савецкім раёне Гомеля жывуць каля 10 тысяч чалавек, незанятых у эканоміцы. Многіх з іх Раманенка абвінавачвае ў тым, што яны не хочуць працаваць, вядуць асацыяльны лад жыцця і жывуць за кошт сваякоў.

Каментары5

  • Афіцыйная парада сілавікам савецкага раёна
    27.05.2025
    Не суйце свой нос у маю бялізну і ўсё ў вас будзе добра.
  • М
    27.05.2025
    Звольнілі зь дзяржустаноў сотні тысяч беларусаў, ім дапамогуць знайсьці працу - сьмешна.
  • ВВВ
    27.05.2025
    > Калі ў вас няма працы, супрацоўнікі міліцыі гатовыя дапамагчы
    Дзякую. То значыцца гэта не позва, а проста рэкляма "дапамогі". Ці гэта ўсё ж позва з _прымусам_ прыйсьці на прамыўку мазгоў?

    > на сходзе, куды вас запрашаюць
    Дык усё ж "запрашаюць"? То значыцца можна не хадзіць калі няма жаданьня?
    З артыкула не зразумела што ў тым выпадку калі я не працую, я ў базе "дармаедаў" і працаваць я не зьбіраюся, я жыву на свае сродкі заробленыя ў мінулыя гады і ніякая "дапамога" мне не патрэбна? Значыцца можна проста не прыходзіць, ці як? Калі гэта ўсё ж прымусова - якая адказнасьць калі я не прыйду?

    >павінен сам грамадзянін
    >трэба прынесці пацвярджэнне
    Дык усё ж такі "павінен" і "трэба"? А што калі не прынясу і ўвогуле не прыйду. У вязьніцу кінуць? Аштрафуюць? Нейкі поўны бардак і нічога не зразумела. Я бачыў такую паперку і там таксама такою ж моваю напісана. На нейкіх пужлівых дурняў разьлік.
    Больш таго наколькі я ведаю яны проста поштаю адпраўляюць гэтыя паперкі. Нават не пад подпіс. Таму нават факт уручэньня не фіксуецца ніяк. Думаю варта проста карыстаць гэтыя паперкі адпаведным чынам - у прыбіральні.

    >абвінавачвае ў тым, што яны не хочуць працаваць
    >жывуць за кошт сваякоў.
    Стоп. А гэта ўжо парушэньне нейкіх законаў?

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам6

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Бэнксі прэзентаваў новую працу, але не сказаў, дзе знаходзіцца1

Сёння пачынаецца суд над Нінай Багінскай7

Каб зняць прапагандысцкі кліп, прыдворны кампазітар Алейнік выцягнуў літаральна з-пад кропельніцы 86-гадовую бабулю11

У ДТЗ у Воранаўскім раёне загінула аднагадовае дзіця

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам6

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць