Свет88

Машына ўехала ў людзей падчас параду «Ліверпуля». Пацярпелі 47 чалавек, у тым ліку дзеці

У Ліверпулі аўтамабіль урэзаўся ў пешаходаў падчас святкавання перамогі футбольнага клуба «Ліверпуль» у англійскай Прэм’ер-лізе. 

Фота: Jon Super / AP

У бальніцы горада дастаўлены 47 чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей, паведаміў на брыфінгу позна ўвечары ў панядзелак прадстаўнік службы «хуткай дапамогі» Дэвід Кітчэн, піша Бі-бі-сі.

Паводле яго слоў, двое параненых (дарослы і дзіця) атрымалі сур’ёзныя траўмы.

Інцыдэнт адбыўся ў цэнтры Ліверпуля, дзе праходзіў традыцыйны парад: гульцы клуба, які перамог у чэмпіянаце Англіі па футболе, ехалі на адкрытым аўтобусе з кубкам у руках. Пасля заканчэння параду, калі людзі пачалі разыходзіцца, у натоўп урэзаўся аўтамабіль Ford.

Паводле слоў кіраўніка пажарна-выратавальнай службы графства Мерсісайд Ніка Сэрла, у выніку наезду чацвёра чалавек (трое дарослых і адно дзіця) апынуліся заціснутымі пад коламі аўтамабіля. Памочніца галоўнага канстэбля Джэні Сімс сказала на прэс-канферэнцыі, што некаторым пацярпелым (паводле звестак, іх было 20) дапамогу аказалі на месцы.

«Гэта адбылося прыкладна за тры метры ад нас, — распавёў брытанскаму агенцтву PA 48-гадовы Гары Рашыд, які прыйшоў на парад разам з жонкай і дзвюма маленькімі дачушкамі. — Машына выехала справа ад нас. Яна выскачыла проста з-за «хуткай дапамогі», якая там была прыпаркавана».

«Усё адбылося вельмі хутка, — дадаў мужчына. — Мая дачка пачала крычаць, на зямлі ляжалі людзі. Я бачыў людзей, што ляжалі без прытомнасці. Проста жах».

Карэспандэнт Бі-бі-сі, які апынуўся на месцы інцыдэнту, паведаміў, што сам ледзь не пацярпеў у выніку здарэння, а чалавек, што знаходзіўся за рулём аўтамабіля, падобна, не спрабаваў спыніцца.

«За машынай пагналася група мужчын, якія спрабавалі біць яе і кідалі ў яе розныя прадметы. Задняе шкло было цалкам разбіта, але яна не збіралася спыняцца», — кажа ён.

Аднак некаторыя сведкі кажуць, што чулі, як кіроўца аўтамабіля сігналіў, і частка людзей «змагла ўхіліцца».

«Але калі ён праязджаў, людзі, вядома, вельмі раззлаваліся, і яны пачалі бегчы за машынай. Задняе шкло ў яе ўжо было разбіта», — сказаў агенцтву РА 28-гадовы Мэцью О’Кэрал.

«Мы заклікаем людзей не займацца здагадкамі адносна абставін сённяшняга інцыдэнту, — гаварылася ў заяве паліцыі пасля інцыдэнту. — Працягваецца маштабнае расследаванне, падчас якога будуць устаноўлены ўсе абставіны, што прывялі да сутыкнення».

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер падзякаваў экстраным службам за хуткую рэакцыю і выказаў спачуванне пацярпелым. Ён назваў інцыдэнт жахлівым.

Каментары8

  • Мусьлім
    27.05.2025
    І, як заўсёды, сьціпла змаўчым, хто ж быў за стырном...
  • Жыгуль
    27.05.2025
    Зноў прававерны вырашыў знішчыць кафіраў?
  • Filipp
    27.05.2025
    Нейкія страшныя машыны ў Эўропе, па назве артыкула атрымліваецца, што машыны самі едуць у натоўп.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У некаторых раёнах Дзяржынска знікла святло1

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада17

Выйшаў на свабоду дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых2

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту29

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

Пад Стоўбцамі збіраліся знесці чарговую шляхецкую сядзібу. Апомніліся, толькі калі мясцовыя жыхары паднялі шум4

Колькасць бюджэтных месцаў на магістратуры будзе вызначаць дзяржава1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

КДБ заблакаваў у Беларусі «Укантакце»14

КДБ заблакаваў у Беларусі «Укантакце»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць