Сетка гатэляў з Расіі Azimut будзе пашыраць сваю геаграфію на краіны СНД, сярод якіх і Беларусь, паведамляе «Коммерсант» са спасылкай на прадстаўнікоў кампаніі.

Гатэль Azimut у расійскай Астрахані. Фота: Booking.com
Azimut Hotels, якая заняла месца заходніх гатэльных сетак, што пакінулі Расію ў 2022 годзе, плануе пашырыць сваю дзейнасць таксама ў Беларусі, Узбекістане, Казахстане, Кыргызстане, Таджыкістане і дзяржавах Блізкага Усходу. На гэтых кірунках кампанія збіраецца адкрыць гатэлі з катэгорыяй 4-5 зорак.
Azimut — гэта адна з найбуйнейшых гатэльных сетак у Расіі. Яна ўключае 65 гатэляў і санаторыяў, агульны нумарны фонд якіх складае 11 тысяч месцаў. Уладальнік сеткі — Аляксандр Клячын.
Каментары