Свет11

Улады Тайланда просяць Генеральную пракуратуру вызваліць лётчыкаў затрыманага Іл-76

Урад Тайланда звярнулася з просьбай да Генеральнай пракуратуры краіны закрыць справу экіпажа самалёта Іл-76, арыштаванага ў Бангкоку, і вызваліць лётчыкаў.

Аб гэтым заявіў кіраўнік МЗС каралеўства Касіт Піром, знаходзячыся з візітам у Жэневе. Паводле яго словаў, «кабінет міністраў накіраваў прапанову ў Генеральную пракуратуру аб вызваленні чатырох грамадзян Казахстана і аднаго грамадзяніна Беларусі». Ён таксама адзначыў, што кабінет міністраў не можа прымусіць пракуратуру прыняць якое-небудзь рашэнне, аднак яе папрасілі ўважліва паставіцца да гэтай справы, паколькі яна «даволі складанае» і «можа закрануць нацыянальную бяспеку і адносіны паміж краінамі».

Як паведамлялася раней, 10 студзеня пілотам Міхаілу Петухова, Аляксандру Зрыбневу, Віктару Абдуллаеву, Віталю Шумкову і Ільясу Ісакову былі прад'яўленыя абвінавачванні ў нелегальнай перавозцы зброі, яе незаконным увозе ў Тайланд.

18 студзеня з пілотаў былі знятыя абвінавачванні ў захоўванні выбуховых рэчываў, за якія ім пагражала смяротнае пакаранне. 29 студзеня пракуратура Тайланда на два тыдні адклала рашэнне аб лёсе экіпажа самалёта Іл-76.

АП, паводле korrespondent.net

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца7

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю19

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай5

У Брэсце абураюцца, што цэнтр горада ў гадзіны пік быў паралізаваны хрэсным ходам6

Пад Масквой знайшлі мёртвым гендырэктара кампаніі са структуры «Расатама»3

Аранжавы рэйд, або Як украінцы ездзілі ў Мінск беларусаў абуджаць19

У гамельчука жыў кракадзіл, а цяпер ён мае расліну, якой больш няма ў дзікай прыродзе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць