У Расіі ў спіс замежных агентаў унеслі тэлеграм-каналы «Незыгарь» і Brief
Тэлеграм-каналы абвінавачваюць у распаўсюдзе недакладных звестак пра расійскія ўлады.

Тэлеграм-каналы «Незыгарь», Brief і «Brief.Важное» ўнесеныя ў Расіі ў спіс замежных агентаў.
Такое рашэнне прыняў расійскі Мінюст. Каналы абвінавацілі ў распаўсюдзе інфармацыі замежных агентаў, а таксама недакладных звестак пра рашэнні дзяржаўнай улады ў Расіі.
Brief таксама абвінавацілі ў распаўсюдзе інфармацыі, якая фармуе негатыўны вобраз расійскай арміі.
Цікава, што гэтыя каналы маюць рэпутацыю пракрамлёўскіх. «Незыгарь» публікаваў у тым ліку інсайды з уладных кабінетаў. Пра меркаваных уладальнікаў ананімнага канала вяліся спрэчкі, але яго звязвалі з блізкімі да адміністрацыі Пуціна людзьмі.
Brief, які з'яўляецца ў тым ліку агрэгатарам пастоў з іншых каналаў, актыўна посціць у тым ліку меркаванні Z-ваенкараў і праваенных блогераў пра вайну ва Украіне. Пры гэтым на канале з'яўляюцца пасты і блогераў, прызнаных замежнымі агентамі.
Каментары