Грамадства

Стала вядома прозвішча яшчэ аднаго памілаванага палітвязня

На свабоду выйшаў палітвязень Яўген Чуміла. Пра гэта паведаміў прапагандыст Юры Васкрасенскі падчас стрыму 21 жніўня ў Рыгора Азаронка, заўважыла «Люстэрка». 

Яўген Чуміла. Фота: prisoners.spring96.org

Яўгену 31 год. У маі 2022 года Гомельскі абласны суд прызнаў яго вінаватым па артыкулах аб абразе прадстаўніка ўлады, Аляксандра Лукашэнкі, суддзі і распальванні варожасці.

Яго прыгаварылі да пазбаўлення волі, але тэрмін праваабаронцам невядомы.

Пакаранне Яўген Чуміла адбываў у папраўчай калоніі №17.

Аляксандр Лукашэнка 16 жніўня падпісаў указ аб памілаванні 30 асоб, асуджаных за «злачынствы пратэснай накіраванасці». Сярод памілаваных 14 жанчын і 16 мужчын, некаторыя з іх маюць сур'ёзныя захворванні. Таксама ёсць пенсіянеры. Канкрэтныя прозвішчы памілаваных не называюцца, сам указ не публікаваўся.

Днямі стала вядома, што сярод тых, хто выйшаў на волю, апынуліся Ксенія Луцкіна, Вольга Новікава, Ірына Санкоўская, Ала Зуева, Вольга Стаброўская, Кацярына Леў, Тамара Каравай, Святлана Паўэктава, Наталля Пятровіч і адзін з самых узроставых беларускіх палітвязняў, кіраўнік аршанскага незалежнага прафсаюзу РЭП Васіль Бераснеў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?3

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка7

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

У Сочы затрымалі дзяўчат і хлопца, якія рабілі сэлфі на фоне палаючай нафтабазы4

«Дар Марэны». На Дзятлаўшчыне знайшлі неапаганскае надмагілле6

Ціханоўскі насмажыў катлет для еўрапейскіх дыпламатаў14

Беларускі тралейбус ледзь не праваліўся пад асфальт у расійскай Казані ФОТАФАКТ2

Анжаліка Агурбаш перанесла сваё чарговае вяселле11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?3

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць