Грамадства1212

Гасцінічны нумар у беларускім райцэнтры шакаваў сацсеткі

Жанчына ў тыктоку паказала, як выглядае нумар у гасцініцы ў пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці, але многія ёй не паверылі.

Номер в гостинице «Октябрьская». Фото: oktgkh.by
Нумар у гатэлі «Акцябрская». Фота: oktgkh.by

Пра гэта піша выданне «Зеркало».

Блогерка зняла на відэа нумар у гасцініцы ў пасёлку Акцябрскі, суткі пражывання ў якім каштуюць 72 рублі. Мяркуючы па інфармацыі з каментароў, гаворка ідзе пра трохзоркавую гасцініцу, якая названая па назве населенага пункта. Гасцініцай у цэнтры пасёлка кіруе камунальнае прадпрыемства.

«Ну што ж, мы вяртаемся ў Савецкі Саюз, няхай жыве СССР!» — усклікнула жанчына, зайшоўшы ў пакой.

Спачатку яна звярнула ўвагу на афарбаваныя белай фарбай уваходныя дзверы, якія зачыняліся клямкай, а з унутранага боку дзвярэй быў чырвоны знак у выглядзе перакрэсленай цыгарэты і надпіс «Не курыць!».

@alenushka0013 Назад в прошлое#гостиница #ссср #жилье ♬ оригинальный звук - Lady Shadow

«Санвузел і люстэрка ёсць. Оба-на, якія тут адкосікі прыгожыя», — перайшла тыктокерка ў туалет, сумешчаны з душам.

Сцены невялікага санвузла былі абліцаваны белай кафляй, падобна, зробленай яшчэ да «перабудовы», месцамі былі ўстаўкі кафлі іншага колеру. На падлозе таксама была кафля, месцамі пакрытая аблезлай фарбай і заляпаная цэментам. Мабыць, паддон душа таксама быў калісьці афарбаваны, але большая частка пакрыцця ўжо сцерлася.

«А ложкі якія! Тэлевізар ёсць нават, гэта вам не хухры-мухры», — сказала жанчына, зайшоўшы ў пакой і ўбачыўшы старыя ложкі, тумбачкі і тэлевізар-кубік.

Нумар у гасцініцы. Фота: Яндэкс

Большасць гледачоў здзівіліся, а некаторыя і не паверылі, што такія ўмовы могуць быць у гатэлі Беларусі. Некаторыя людзі заступіліся за «Акцябрскую», маўляў, гэта правінцыя.

«Ды гэта правінцыя, гэта нармальна для такіх непраязных гарадоў, сумна, але факт. Дык яшчэ і 72 рублі. Але што маем, тое маем, трэба ім спонсараў шукаць».

«Гэта ў Беларусі ў Акцябрскім? Які ў Гомельскай вобласці? Не можа такога быць, вы падманваеце», «Ого, ты пабывала ў мінулым», «Якія суткі [72 рублі]? Гэта за 5 гадоў наперад», «Усё ж такі ў палатцы круцей», — адгукнуліся іншыя каментатары. 

Санвузел у гасцініцы. Фота: Яндэкс

Каментары12

  • Илья
    25.08.2024
    Так по всей Беларуси в поселках и небольших городах.
  • FP
    25.08.2024
    Miarzotnaja dura
  • Бубка
    25.08.2024
    Илья, згодны. Калі не памыляюся, у Івянцы падобная пуня была. Ну, што мы хочам: 30 год кплгаснай дыктатуры бен Гірша не праходзяць проста так

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«У палякаў усё гатова». Што кажуць пра магчымае адкрыццё «Брузгоў» і «Бераставіцы»?8

Мікола Дзядок параіў, што рабіць, каб наблізіць перамены29

Пад Баранавічамі мясцовы жыхар праводзіць бясплатныя экскурсіі па былой панскай сядзібе5

Аказваецца, Клачко, Манько і Баранаў, якія сказалі, што выйшлі з КР з фракцыяй «Воля», нікуды не выходзілі9

Зяленскі: Гатовыя весці перамовы дзе заўгодна, толькі не ў Расіі і дакладна не ў Беларусі9

У Гродзенскай турме адкрылі праваслаўную царкву10

Расійскі ўдарны верталёт Ка-52 збілі сяброўскім агнём5

Канфлікт у мінскай школе: Дырэктар не пусціў сына на ўрокі з-за знешняга выгляду33

Маці Кацярыны Ваданосавай не вышлюць з Польшчы ў Літву — рашэнне суда5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц12

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць