Эканоміка33

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў

На час пошукаў працы ў ІТ ўзяцца за неайцішную падпрацоўку — такі план сёння ўжо не рэдкасць. Мікіта — сістэмны аналітык, працаваў у EPAM. Пакуль шукае новую працу, падзарабляе афіцыянтам у бары ў Батумі, піша Devby.io.

«Стаў адгукацца на ўсё»

Мікіта — сістэмны аналітык, прапрацаваў у EPAM 3+ гады. Таксама ў яго ёсць досвед працы ў аўдыце — 2,5 гады. У сярэдзіне ліпеня Мікіта страціў працу — з айцішнікам не працягнулі кантракт.

Малады чалавек шукаў працу ў сферы Data/BI-аналізу на працягу 2,5 месяцаў — у Грузіі (у 2022 яны з жонкай пераехалі ў Батумі — кампанія дапамагла) і дыстанцыйна. Але пакуль няўдала.

Статыстыка пошуку працы ў Мікіты такая: 128 водгукаў, 82 кампаніі, 40% адмоваў на розных стадыях — адразу пасля падачы, пасля сумоўя/тэставага задання, 16 сумоўяў (тут і скрынінг, і тэхнічныя сумоўі і сэлфі-інтэрв'ю, калі кандыдат адказвае на пытанні на камеру праз спецыяльную платформу).

Мікіта кажа, што праца ў некаторых кампаніях для яго недаступная з-за няведання грузінскай — але «хапае кампаній, дзе грузінскую неабавязкова ведаць, а таксама кампаній, якія наймаюць па B2B-дамове».

З-за чаго яшчэ адмаўляюць: часам Мікіту не хапае «досведу правядзення канкрэтных працэдур, крытычных для працадаўцы (A/B-тэсты, напрыклад). 

— А часам не хапае хардаў: напрыклад, трэба больш досведу ў пэўным праграмаванні, досведу працы з канкрэтнай bi-сістэмай і г.д.). Таму пасля ментарынг-праграмы ў EPAM я вучыўся яшчэ і давучваюся цяпер, — кажа суразмоўца.

Пошук працы ў Мікіты прыйшоўся на лета і вынікаў не даў, хоць у нейкі момант ён «стаў адгукацца на ўсе, нават тыя вакансіі, якія тычацца мяне толькі ўскосна». І вось праз 2,5 месяца айцішнік стаў падпрацоўваць афіцыянтам у бары — балазе, ёсць вопыт у гэтай сферы».

«За змену атрымліваю 60 лары (прыкладна 20 еўра) + чаявыя, якія дзеляцца на ўвесь персанал»

— Працу знайшоў праз мясцовыя тэлеграм-каналы: напісаў у пару ўстаноў, схадзіў на парачку сумоўяў, прайшоў стажыровачную змену — і цяпер працую.

Праца няпростая: ты ўвесь час на нагах — і на працягу змены, бывае, не прысядзеш ні разу і не паясі, калі людзей шмат. 

Звычайна ў афіцыянтаў зменны графік працы, змены па змаўчанні доўжацца па 12 гадзін, але ў маім выпадку змена доўжыцца плюс-мінус 9 гадзін. За змену я атрымліваю 60 лары (прыкладна 20 еўра) + чаявыя, якія дзеляцца на ўвесь персанал кухні і залы.

У EPAM я атрымліваў 750 даляраў «бруднымі» — і гэта было больш, чым цяпер.

У чым плюсы працы афіцыянтам:

— гэта лепш, чым наогул не працаваць;

— пасля 2,5 месяца бесперапынных пошукаў, сумоўяў, паралельнага «данавучання» гэтая праца дае новыя ўражанні і нейкую магчымасць адцягнуцца ад назапашанага стрэсу і праблем;

— я хутка змог увайсці ў курс справы (ногі і галава «памятаюць», мой агульны стаж працы ў грамадскім харчаванні ў студэнцкія гады і затым пасля войска — 5 гадоў).

А мінусы такія:

— ненармаваная нагрузка — ты можаш як праседзець паўдня ў чаканні гасцей, так і бегаць цэлы дзень без магчымасці паесці або нават проста прысесці адпачыць;

— узровень даходу значна прасеў, бо я зараз працую ў маленькім бары і чаявыя там чыста сімвалічныя (ну і зразумела, што афіцыянт у звычайным разуменні — часцяком малакваліфікаваны спецыяліст;

— усё гэта можа біць па самаацэнцы, але з гэтым я пакуль спраўляюся

«Уключыў рэжым эканоміі — адмовіўся ад спартовай секцыі, скараціў кішэнныя выдаткі»

— Ці ёсць у мяне план, калі пошук новай працы зацягнецца, — на жаль, па мне, ён ужо зацягнуўся, таму я і знайшоў часовую падпрацоўку. Як альтэрнатыву магу разгледзець вакансіі барыста, бармэна і нават клінера. Былі думкі пайсці сартавальнікам морапрадуктаў — але гэта ўсё выключна як часовая занятасць. 

Грузінскую мову за час жыцця ў Грузіі я, на жаль, не вывучыў. Але канкрэтна ў Батумі з гэтым няма вялікіх праблем, каб уладкавацца на працу. Цяпер я працую ў эмігранцкім бары. 

Спыталі ў Мікіты, колькі штомесяц яны з жонкай трацяць, жывучы ў Батумі. 

— Мы арандуем кватэру з адной асобнай спальняй за $450 (прыкладна 50 кв.метраў, можа трохі больш). Камуналка — святло, вада, газ, інтэрнэт, паслугі па ахове і ўборцы дома — у месяц выходзіць прыкладна 120 лары (каля 40 еўра). 

Харчаванне ў месяц на дваіх: каля 1000—1250 лары (прыкладна 333-417 еўра) у залежнасці ад колькасці тыдняў у месяцы. Аплаціць тэлефон — 44,5 лары (гэта каля 15 еўра), але гэта толькі мой расход, які тарыф у жонкі, я не ведаю. Яшчэ ў нас ёсць медстрахоўка — гэта 142 лары ў месяц на дваіх (каля 47 еўра).

Часам Мікіта сілкуецца на працы. Але «калі вялікая нагрузка на працягу дня, то кухары не паспяваюць прыгатаваць абед». 

— Адзін раз я абедаў а 20:00 вечара, адзін раз еў ужо перад самым закрыццём. Іншы раз ты проста ідзеш у булачную або краму па суседстве.

Мікіта кажа, што апошнім часам ён уключыў рэжым эканоміі — адмовіўся ад наведвання спартовай секцыі і скараціў кішэнныя выдаткі.

Дактароў цяпер наведвае толькі ў выпадку крайняй неабходнасці («гэта значыць умоўнае выдаленне зубоў мудрасці пераносіцца на нявызначаны тэрмін і да таго падобнае»).

Ну і такая опцыя, як адпачынак, а таксама падарожжа пакуль Мікіту не даступныя — прычым не толькі за межамі Грузіі, але і ўнутры краіны.

Каментары3

  • Acab
    17.09.2024
    Зараз падлукашэнкі набягуць рагатаць з чалавека. Гэта старая песьня, скігленьне пра дацэнтаў якія ў 90-ыя мялі вуліцы.
    Але ж напраўду чалавек дастасаваўся да патрэбаў людзей і працуе там, дзе найбольш ў моманце знайшоў даць карысьці.
    Калі казаць пра вольнае грамадзтва (не нейкія там беларусі, ўкраіны ці расеі, якія сталіны з панамарэнкамі рысавалі левымі пятамі на мапах, а рабынічаў прымацаваных да калгасаў вышкалілі ганарова звацца беларусамі, ўкраінцамі і расейцамі), то бок негвалтоўных людзкіх ўзаемадзеяньнях, першай прыкметай такога грамадзтва будзе выхад былых ўжо паразытаў, ўсіх гэтых бягух, біятляніх, музэйнікаў, супрацоўнікаў ан бэсэсэры і эгу, журналістаў, чэсных і псэўданезалежных, музэйнікаў, купалаўцаў і рускатэатраўцаў на сапраўдныя працы. Першым часам кельнэрамі і дастаўнікамі ежы.
    А вось калі Былы Палпалыч выжане з будынку сьледчы камітэт і зробіць там музэй гісторыі, гэта была б прыкмета несвабоднага грамадзтва. Зрэшты, Былы Палпалыч, як бы і раздзьмуўся да Галоўнага Начальніка, нікуды той сьледчы камітэт ня выжаняцьме
  • .
    17.09.2024
    Системный аналитик код не пишет. Он рассказывает кодерам, что и как писать. Если языка не знаешь, как можно рассказать? А дома он был при деле бесспорно.
  • Art
    11.10.2024
    Acab, такой фгни написал,
    надеюсь ты не программист, пишешь много - смысла мало.
    ты знаешь что такое рефакторинг ?

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій4

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Усе навіны →
Усе навіны

У Жытоміры прагучаў моцны выбух1

«Ён міністр з часоў нараджэння Хрыстовага і яшчэ ні разу не сказаў нічога вартага». Марк Рутэ без дыпламатыі выказаўся пра Сяргея Лаўрова4

Экс-караля хіп-хопа P. Diddy апраўдалі па абвінавачванні ў гандлі людзьмі. Але яму ўсё адно пагражае 20 гадоў турмы

Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву3

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі3

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт3

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя5

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій4

У выніку ўдару па Данецку загінуў камандуючы адной з расійскай армій

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць