Свет

За што беларусаў могуць дэпартаваць з Польшчы? Тлумачыць польская памежная служба

Польская Памежная служба ўзмацняе меры супраць замежнікаў, якія парушаюць закон: адразу пасля вызвалення з турмы некаторых з іх дэпартуюць і выдаюць забарону на паўторны ўезд у Польшчу і Шэнгенскую зону.

Польскія памежнікі. Фота: Памежная служба Польшчы

Замежнікі, асуджаныя за кантрабанду людзей, кіраванне ў стане алкагольнага ап'янення і наркатычныя злачынствы, пасля адбыцця пакарання неадкладна дэпартуюцца і атрымліваюць «воўчы білет» — забарону на ўезд у Шэнгенскую зону. Пра гэта піша выданне Rzeczpospolita, якое нагадвае, што гэта мера ўжо ўжывалася да кур'ераў, якія летась перавозілі нелегальных мігрантаў па Балканскім маршруце.

Як паведаміў выданню прадстаўнік Памежнай службы Польшчы Шымон Масціцкі, гэтыя меры прымаюцца для абароны грамадскай бяспекі і парадку.

Маршрут праз польска-славацкую мяжу быў адным з асноўных для нелегальных мігрантаў, якія накіроўваліся ў Германію.

Мігрантаў дэпартавалі на працягу 48 гадзін у рамках спрошчанай рэадмісіі, а кантрабандысты пасля суду траплялі ў турмы. Некаторыя з іх ужо вызваліліся, іншыя хутка таксама будуць на волі і падлягаюць дэпартацыі.

Гэтая практыка існавала і раней, але цяпер служба працуе ва ўзмоцненым рэжыме ў сувязі з ростам выпадкаў парушэння закона замежнікамі. Пры гэтым ім забаронены паўторны ўезд у Шэнгенскую зону на тэрмін ад некалькіх да дзесяці гадоў.

Да сярэдзіны верасня 2023 года польская Памежная служба атрымала каля 570 паведамленняў аб вызваленні замежнікаў з турмаў і правяла 70 праверак іх дакументаў. Тых, хто ўяўляе пагрозу бяспецы, уключаючы асобаў, якія ўваходзяць у злачынныя групы або часта парушаюць закон, неадкладна дэпартуюць. Сярод такіх шмат грамадзян Украіны і Беларусі.

Асаблівую ўвагу польскія ўлады звярнулі на нецвярозых кіроўцаў. Раней яны адчувалі сябе беспакаранымі, але цяпер тых, хто неаднаразова парушаў забарону на кіраванне ў стане алкагольнага ап’янення, дэпартуюць з краіны пад канвоем.

Па інфармацыі прэс-сакратара Памежнай службы, да чэрвеня 2023 года з Польшчы было дэпартавана больш за 500 замежнікаў. За ўвесь мінулы год — 1200.

Паводле выдання, у 2023 годзе ў Польшчы 17,3 тысячы замежнікаў учынілі злачынствы, што на 2,4 тысячы больш, чым у папярэднім годзе. З гэтых злачынстваў 4,9 тысячы (прыкладна траціна) звязаны з кіраваннем у стане алкагольнага ап'янення (70% з іх здзейснены ўкраінцамі, а 25% — грузінамі).

За чатыры гады колькасць замежнікаў у польскіх турмах павялічылася амаль удвая — з 1267 да 2407. Сярод зняволеных дамінуюць украінцы, грузіны і беларусы, большасць з якіх адбывае пакаранне за злачынствы супраць бяспекі дарожнага руху (п'янства і ДТЗ), рабаванні, бойкі і забойствы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Фантазёр» і «Зачарованая мая»4

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Фантазёр» і «Зачарованая мая»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп астыў да ідэі арганізаваць сустрэчу Пуціна і Зяленскага3

«Савушкаў» выпусціў сыркі «Дубай», а цяпер здымае іх з продажу1

Уіткаф перадаў ордэн ад Пуціна намесніцы дырэктара ЦРУ — яе сын ваяваў за Расію і загінуў7

У Санкт-Пецярбургу беларуса пырнулі нажом у букмекерскай канторы

28-гадовая беларуска купляе ўжо пятую кватэру для здачы ў арэнду — прычым у розных гарадах і краінах8

У Гродне затрымалі маладую пару на інвалідных вазках. Высветлілася, што яны здаровыя4

У Ізраілі выкрылі міжнародную сетку, якая займалася гандлем жанчынамі. Дапамагла агентка з Беларусі1

«Залез да яе ў акно». Што гавораць суседзі дзяўчыны, на якую ўчора напаў хлопец з нажом2

«Пішуць, што вінаватая ўлада». Сілавікі кашмараць гродзенцаў, незадаволеных забаронай канцэртаў у цэнтральных дворыках10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Фантазёр» і «Зачарованая мая»4

Памёр народны артыст Беларусі Яраслаў Еўдакімаў — выканаўца хітоў «Фантазёр» і «Зачарованая мая»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць