Грамадства11

У Брэсце яшчэ пяцярых асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020-га. А ўсяго па справе — ужо 58 чалавек

Гэта адна з самых буйных спраў за акцыі.

Брэст 10 жніўня. Фота: binkl.by

У судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі чарговы масавы прысуд паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Суддзя Аляксандр Семянчук за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года прызначыў пяці берасцейцам тэрміны ад двух гадоў «хатняй хіміі» да паўтара года калоніі.

Як піша «Берасцейская Вясна», па выніках суда прызначылі:

  • Эльвіры Ламанос — два гады «хіміі»;
  • Аляксандру Пратасюку — адзін год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;
  • Таццяне Бандарук — два гады «хатняй хіміі»;
  • Аляксею Мартынаву — адзін год шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;
  • Вячаславу Грабінскаму — тры гады «хатняй хіміі».

Сутнасць абвінавачвання супраць усіх палягала ў тым, што яны 10 жніўня 2020 года «выкрыквалі лозунгі, свісталі, пляскалі ў далоні, дэманстравалі палотны бел-чырвона-белага колеру, выходзілі на праезную частку». Гэтым яны нібыта груба парушалі грамадскі парадак.

Такім чынам, ужо вядома пра 58 чалавек, якія атрымалі тэрміны паводле арт. 342 КК за пратэсты 10 жніўня 2020 года ў Брэсце.

Каментары1

  • Дзед
    09.10.2024
    Ну, хто сумняваецца, што параноік супакоіцца? Недарма казаў,,всех найдзем".Асаблівы "дзякуй" брэстчкім ментам. І суддзям.Прыйдзе час, і вас будуць друкаваць у падручніках па гісторыіі...

Цяпер чытаюць

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»16

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік МЗС Ірана прыбыў у Маскву для перамоваў з Пуціным5

Краіны НАТА дамовіліся павялічыць выдаткі на абарону да 5% ад ВУП. Раней на гэтым настойваў Трамп8

Ціханоўскі расказаў, як за дапамогу яму асудзілі іншага вязня, што сядзеў не за палітыку3

Іран пагражае перакрыць Армузскі праліў пасля ўдараў ЗША па ядзерных аб'ектах7

«Калеснікаву перад сустрэчай з бацькам спрабавалі прывесці ў парадак — яна была на ўзмоцненым харчаванні»4

Львы задралі дырэктара сафары-парку ў Крыме7

Карыстальнікі Discord прымушалі дзяцей забіваць сябе на камеру3

Джаан Роўлінг засталася ў поўным захапленні ад сцэнарыяў першых эпізодаў серыяла пра Гары Потэра3

Тэрарыст-смяротнік здзейсніў тэракт у праваслаўнай царкве ў Дамаску 7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»16

«Мы не ведалі Сяргея Ціханоўскага да сённяшняй прэс-канферэнцыі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць