Свет33

У Варшаве беларуса затрымалі за захоўванне наркотыкаў. Яго знайшлі па паху

Паліцыянты выехалі на пазначаны адрас у варшаўскім раёне Макотаў па наводцы аднаго з мясцовых жыхароў, які пачуў характэрны пах марыхуаны на лесвічнай клетцы. У выніку быў затрыманы беларус, які захоўваў вялікую колькасць наркотыкаў, уключаючы марыхуану, мефедрон і какаін, піша the-warsaw.com.

У кватэры выявілі наркотыкі, падрыхтаваныя для распаўсюджвання (каля 500 доз забароненых рэчываў, у тым ліку марыхуана, мефедрон і какаін).

Затрыманы мужчына, грамадзянін Беларусі, быў дастаўлены ў пастарунак, дзе прызнаўся, што арандаваў кватэру, а наркотыкі яму пастаўляў невядомы, з якім ён звязваўся праз месенджар.

Па гэтай справе адбудзецца суд. На гэты момант канфіскаваныя наркатычныя сродкі, доказы па справе і сума звыш 3000 злотых (каля 765 даляраў).

За захоўванне невялікай колькасці наркатычных сродкаў польскія законы прадугледжваюць пазбаўленне волі на тэрмін да 3 гадоў. За захоўванне значнай колькасці пакаранне можа дасягаць 10 гадоў.

Каментары3

  • Malum Prohibitum (Агу, Вясна?!)
    09.10.2024
    Як дакладна дазваляе камуналка віжаваць за жыцьцём і паводзінамі камунянаў, заахвочвае тых бондаравіць адно аднаго.
    Нельга дапусьціць нават прыватнаўласьніцкіх субурбіяў, зь іхай магчымасьцю сем'ям стаяць на ўласым лапціку зямлі і схавацца ад ўзаеманагляду суседа за парканам.
    Выкарыстайма ўсе сродкі ад дзяржбуданіцтва і субсыдаваньня шпакоўняў да ўрбаністаў, якім субурбія кепска зь неба выглядае і аўтобус ня можа пазбіраць на завод і ў школу, прыдзецца не адымаць асабісты аўтатранспарт
  • іхня ніўка
    09.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Andrew
    09.10.2024
    Слишком малые сроки. Дали бы лет 15, чтобы было время подумать о жизни.

Цяпер чытаюць

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін, верагодна, знаходзіўся ў Сочы, калі горад атакавалі дроны1

У Непале адмянілі забарону на сацсеткі пасля масавых пратэстаў зумераў, у ходзе якіх загінулі 19 чалавек6

49-гадовая мінчанка стала студэнткай ВНУ2

У мінскай СДЮШАР 29-гадовы трэнер ударыў вучня — а калі атрымаў вымову, то неўзабаве памёр3

«Фандрайзінг — як спатканні… для нізкіх мужчын». Дзмітрый Гурскі, кіраўнік Flo Health, расказаў пра досвед прыцягнення інвестыцый

Сілавікі затрымалі пару, якая заснавала адзін з найбуйнейшых таксапаркаў краіны4

Як праходзіць уезд у Латвію па новых правілах. Расказваюць відавочцы8

Вынесены прысуд бацьку ў Краснаярскім краі, які атруціў сям'ю дыхлафосам — чацвёра дзяцей памерлі5

Жыхар Вілейкі злавіў сома вагой 44 кілаграмы — гэта рэкорд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»109

Польшча закрывае мяжу з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць