Улада44

Квіткі ў мінскім транспарце падаражаюць да 700 рублёў

Дакладная дата падаражання пакуль не называецца. Адпаведнае рашэнне Мінэканомікі ўзгадніла з Мінгарвыканкамам.

Дакладная дата падаражання пакуль не называецца. Адпаведнае рашэнне Мінэканомікі ўзгадніла з Мінгарвыканкамам.

Мінэканомікі прыняло пастанову №40 «Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання». Дакумент прыняты для забеспячэння выканання параметраў, устаноўленых на 2010 год, устойлівага функцыянавання транспартных арганізацый ва ўмовах росту затрат на перавозкі, а таксама з улікам павышэння пенсій і заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы.

Пастановай узгодненыя тарыфы на перавозкі пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання (уключаючы аўтобусы з дазволенай максімальнай масай больш за 5 тыс. кг на звычайных і хуткасных маршрутах) з Мінгарвыканкамам у памеры не больш як Br700 за адну паездку. Таксама з аблвыканкамамі ўзгодненыя тарыфы ў памеры не больш як Br600 за адну паездку. Гранічныя максімальныя тарыфы за перавозкі пасажыраў гарадскімі аўтобусамі рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максімальнай масай больш за 5 тыс. кг ў Мінску вызначаны ў памеры Br1100 за адну паездку, у абласцях -- Br900 за адну паездку.

Павышэнне кошту праязных білетаў шматразовага карыстання на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання (уключаючы аўтобусы з дазволенай максімальнай масай больш за 5 тыс. кг на звычайных і хуткасных маршрутах) у Мінску і абласцях узгоднена Міністэрствам эканомікі ў памерах, адэкватных росту тарыфаў на праезд.

У прэс-службе нагадалі, што ў адпаведнасці з разлікамі да закону Беларусі «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2010 год» устаноўлена, што за кошт даходаў ад продажу білетнай прадукцыі ў Мінску павінна кампенсавацца 70% выдаткаў на перавозкі пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання, у абласцях рэспублікі -- 81%. Астатнія затраты на перавозкі пакрываюцца за кошт бюджэтных субсідый.

Па папярэдніх выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці ДП «Мінсктранс» за 2009 год, узровень кампенсацыі затрат на перавозкі гарадскім транспартам агульнага карыстання даходамі ад продажу білетнай прадукцыі ў сярэднім склаў у Менску 36,8%, у абласцях -- 70%.

Рэгуляванне тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання ажыццяўляецца абл-, гарвыканкамамі па ўзгадненні з Міністэрствам эканомікі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС51

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі беларускамоўнага дыджэя з Амсціслава — падобна, за Гаюн5

«Крамбамбуля» анансавала вялікі канцэрт на 25 Сакавіка ў Варшаве1

Сяброўка пра забітую ў М'янме беларуску: Яна была вельмі наіўная і шчыра верыла ў людзей16

Трамп пра «Тамагаўкі»: У нас іх шмат, але яны патрэбныя нам9

Смяротнасць сярод моладзі Усходняй Еўропы расце насуперак сусветным тэндэнцыям1

У Мёрскім раёне лекцыі пра сямейныя каштоўнасці мясцовыя начальнікі чыталі пенсіянерам ФОТЫ4

У Крамлі расказалі, пра што Трамп гаварыў з Пуціным2

«Адменім роўмінг, казалі яны. У выніку адмянілі інтэрнэт». Беларусы расказалі, што ў Расіі не працуе роўмінг ні А1, ні МТС8

У Запарожскай вобласці загінуў ваенкар «РИА-Новости» Іван Зуеў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС51

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць