Дырэктар расійскага «Первого канала» паставіў Стыва Джобса ў адзін шэраг з Гітлерам
Канстанцін Эрнст лічыць айфон «жахлівай рэччу для чалавецтва».

Эрнст, разважаючы аб новых тэхналогіях у вытворчасці кантэнту, раскрытыкаваў стварэнне айфона, піша «Агенцтва».
«Я лічу, што айфон — надзвычай шкодная і жахлівая рэч для чалавецтва. Яна разбурыла свет чалавечых сувязей. Цяпер вы не заязджаеце да сваіх бацькоў, а тэлефануеце. Часам гэта дазваляе вам не заязджаць месяцамі ці нават гадамі. Зносіны са сваімі сябрамі вы таксама зводзіце да званкоў, а потым і смс, таму што тэлефанаваць ужо зараз па этыцы не вельмі культурна.
Таму, у прынцыпе, для мяне, напрыклад, асабіста Стывен Джобс знаходзіцца ў чарадзе персанажаў, дзе ў чарзе перад ім недалёка стаіць Адольф Гітлер», — заявіў расійскі медыяменеджар.
Пры гэтым, як заўважылі расійскія каналы, Эрнст і яго жонка самі карыстаюцца айфонамі.
-
Прэзідэнт Польшчы зноў запатрабаваў рэпарацый ад Германіі за Другую сусветную вайну
-
«Украіна ў НАТА — гэта дарога да грамадзянскай вайны». У Расіі раптам дасталі з шафы Януковіча — каб ён пахваліў Пуціна
-
Да яе прыставалі ў цягніку, яна ўдарыла туфляй. Выйшла кніга з эпізодам з юнацтва каралевы Камілы
Цяпер чытаюць
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Каментары
Дзякуючы інтэрнэту і айфонам свет больш стаў едны, глабальны