Грамадства44

Пад Навагрудкам прапануюць заробак да 9500 рублёў — што за вакансія

Досвед не патрабуецца, а працоўны тыдзень — чатырохдзённы.

Пасада з заробкам да 9500 рублёў прапануецца ў сельскай арганізацыі Гродзенскай вобласці. Такая вакансія апублікаваная на сайце Rabota.by, піша партал «Точка».

Ад суіскальніка патрабуюцца веды ў аграноміі, досвед працы ў садаводстве і правы катэгорыі B.

У адказ на ўсё гэта наймальнік гатовы прапанаваць салідны заробак (9500 рублёў да выліку падаткаў), «чатырохдзёнку», магчымасць пражываць на мясцовасці, аплату двух месяцаў зімовага прастою (снежань і студзень), гнуткі графік, сістэму заахвочванняў.

Што за месца і ў чым падвох?

Працу з зайздросным заробкам прапануе фермерская гаспадарка, размешчаная за 35 км ад Наваградка. Шукаюць кіраўніка гаспадаркі. Працаваць прыйдзецца на плантацыі буякоў плошчай 4,5 га з 1 лютага па 1 снежня.

Праўда, заробак прапісаны з вялікай разбежкай — ад 2000 да 9500 рублёў.

У гаспадарцы трэба будзе выконваць усе агратэхнічныя работы, навучаць каманду супрацоўнікаў і кіраваць ёю. Акрамя таго, прыйдзецца арганізоўваць збор і збыт ягад.

Вялікімі плюсамі кандыдатаў стануць правы катэгорыі B і асабісты аўтамабіль, навыкі кіравання трактарам і навясным абсталяваннем, фізічная вынослівасць і агранамічная адукацыя.

Каментары4

  • Жвір
    16.11.2024
    Я ўчора ў вагоне метро бачыў сьпіс вакансіяў у нейкую краму, дык там кіраўніку абяцаюць 2100, а грузчыку - 1900. Не зразумеў толькі, ці гэта "чыстымі"...
  • Мамант
    16.11.2024
    Хочуць, каб абслугоўваў усе працэсы і генераваў ім грошы за 2000 руб. бруднымі. А на рукі будзе 500$. Хай самі працуюць.
  • Трактарыст - маркетолаг
    16.11.2024
    Досвед не патрабуецца, але з досведам ў садаводстве.
    Ды яшчэ каб кіраваў ўсімі і на трактары паспяваў перад усімі. А ў астатні час на сваім легкавіку ягадкі развозіў ды выручку прывозіў.
    Аднаго ўцяміць не магу: чаму ім яшчэ гапака станцаваць не трэба.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Трамп збіраюцца абмеркаваць пастаўкі амерыканскай зброі ва Украіну

Расійскі летні наступ: як змянілася сітуацыя ва Украіне за месяц у чэрвені1

Невядомыя называюцца журналістамі жоўтай прэсы і пішуць беларусам з прапановай уступіць у каманду Сяргея Ціханоўскага16

Стала вядома пра вызваленне прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева6

На фронце загінуў намеснік галоўнакамандуючага ВМФ Расіі 6

Заўтра стане халадней, а з нядзелі зноў горача11

У Палтаве паказалі наступствы ўдару па горадзе

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня34

Форвард зборнай Партугаліі і «Ліверпуля» Дыёгу Жота загінуў у аўтакатастрофе праз некалькі дзён пасля свайго вяселля1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць