Каханне і сэкс1414

Каб даведацца пол будучага дзіцяці, мінчукі замовілі асабістую падсветку 27-павярховага бізнэс-цэнтра

Відэа з незвычайным гендар-паці ў Мінску набрала больш за мільён праглядаў і каля 75 тысяч лайкаў. А колькі ж каштавала сям'і выкарыстаць 27-павярховік для таго, каб даведацца вынік УГД?

Скрыншот відэа ў тыктоку

Ідэя даведвацца пра пол будучага дзіцяці не ў медыцынскім кабінеце становіцца ўсё больш папулярнай у Беларусі. Разразаннем торта з каляровым начыннем ці лопаннем шарыка з канфеці ўжо нікога не здзівіш. Таму некаторыя пары пачынаюць шукаць небанальныя варыянты.

Так сям’я з Мінска вырашыла скарыстацца бізнэс-цэнтрам «Футурыс», які знаходзіцца каля станцыі метро «Барысаўскі тракт». Спачатку на будынку з’явіліся сілуэты будучых бацькоў, потым пачаўся 10-сякундны адлік, затым надпіс «У вас…». Нарэшце 27-павярховік стаў цалкам ружовым і раскрыў інтрыгу: «Дзяўчынка».

@tanyaknopa Счастливые #гендерпати ♬ оригинальный звук - Knopa

Завяршаецца ролік тым, як будучы тата скача ад радасці. Відэа завірусілася. Большасць каментатараў былі ў захапленні ад такой ідэі. Знайшліся нават тыя, хто бачыў гендар-паці, калі ехаў паблізу, і цяпер выпадковыя сведкі з задавальненнем павіншавалі сям’ю.

Канечне, былі пытанні пра кошт паслугі.

Будучая мама ў каментарыях распавяла, што замовіць такую ўрачыстую падсветку ім каштавала 1000 рублёў. Яна таксама ўдакладніла, што працавала з дызайнерам каля тыдня — за яго працу заплацілі яшчэ 100 рублёў.

Каментары14

  • Вау!
    17.11.2024
    Очень романтично)) Мой мимими-метра зашкалил! Счастья этой прекрасной паре и их девочке
  • а наконт кошта і дызайнера...
    17.11.2024
    можа так стацца, што парачцы заплацілі наадварот... за ўдзел у рэкламе. бо, нягледжачы на сацыяльныя "плюшкі" апошніх часоў (2-е бясплатнае ЭКА, дэкрэт вярнулі ў стаж і інш.), усё менш людзей хочуць тут дзяцей нараджаць
  • Сонейка
    17.11.2024
    а наконт кошта і дызайнера..., няма яшчэ 2 бясплатнага эка - толькі абяцанкі

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя8

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы збілі штурмавы верталёт Ка-529

Айцішнікі-мужчыны масава пачалі рабіць ботакс і пластычныя аперацыі — новы трэнд Крэмніевай даліны11

Які план супраць гібрыдных атак з Беларусі абвясціў літоўскі ўрад33

У Камеруне самы стары прэзідэнт у свеце перавыбраны на новы восьмы тэрмін5

Што з аўтобусамі ў Літву пасля закрыцця мяжы?2

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць Расіі і чакаюць актыўнасці ад Еўропы8

Як выехаць з Беларусі ў Еўропу і вярнуцца назад, калі мяжа з Літвой закрытая? Спойлер: варыянтаў не шмат19

У самым цэнтры Мінска прапанавалі кватэры ў гатовай новабудоўлі сярод старой забудовы. А што з цэнамі?1

УСУ паведамілі пра выключна цяжкую сітуацыю ў Пакроўску3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя8

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць