Свет99

Трамп збіраецца ўвесці надзвычайнае становішча, каб дэпартаваць усіх нелегалаў з ЗША

Аб гэтым новаабраны прэзідэнт Злучаных Штатаў заявіў у сваёй сацсетцы Truth Social.

Фота: Bill Pugliano / Getty Images

Прэзідэнт прарэспубліканскай кансерватыўнай некамерцыйнай арганізацыі Judicial Watch Том Фітан напісаў у сацсетцы Truth Social, што прызначаная Дональдам Трампам новая адміністрацыя ЗША гатова задзейнічаць «вайсковыя сродкі і ўвесці надзвычайнае становішча па ўсіх Злучаных Штатах, каб правесці масавую дэпартацыю нелегальных мігрантаў з краіны».

Сам Трамп пракаментаваў дадзенае сцвярджэнне, назваўшы яго праўдзівым.

Нагадаем, што падчас перадвыбарчай кампаніі Дональд Трамп даў прыхільнікам абяцанне, што пасля перамогі зладзіць «найбуйнейшую дэпартацыю нелегальных мігрантаў у гісторыі ЗША».

Паводле Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША, толькі за апошнія тры з паловай года ў ЗША нелегальна прыбылі рэкордныя 10,1 мільёна чалавек.

Паводле вядучых амерыканскіх эканамістаў, якіх нядаўна апытала агенцтва Bloomberg, ідэя Трампа пазбавіць ЗША некалькіх сотняў мільярдаў, а то і трыльёнаў даляраў.

Агенцтва змадэлявала тры сцэнарыі барацьбы з мігрантамі, да якіх можа звярнуцца Трамп:

  1. Закрыць мяжу і больш нікога не пускаць.
  2. Заадно дэпартаваць нядаўна прыбылых нелегалаў.
  3. Дэпартаваць усіх мігрантаў, якія калісьці прыехалі без дазволу, нават калі яны з тых часоў ужо атрымалі дакументы.

«Чым менш працаўнікоў, тым менш ВУП, — пішуць эканамісты. — У другім сцэнары, пры дэпартацыі нядаўна прыбылых мігрантаў, да 2028 года агульны памер эканомікі, па нашых падліках, акажацца прыкладна на 3% меншым, чым быў бы без дэпартацыі. Пры гэтым насельніцтва будзе скарачацца не так хутка, таму сярэдні даход на душу насельніцтва паменшыцца».

Пакуль жа іміграцыя ідзе краіне на карысць і дазволіла ЗША расці хутчэй за Еўропу і іншыя развітыя краіны, нягледзячы на інфляцыю і рост кошту крэдытаў пасля кавіднай пандэміі, адзначае Bloomberg.

Нядаўні рэкордны прыток мігрантаў павялічыць ВУП ЗША на 7 трлн даляраў да 2034 года і прынясе дадатковы 1 трлн даляраў даходаў амерыканскай казне, падлічыў Бюджэтны офіс Кангрэса ЗША.

Каментары9

  • Тсойжыг
    18.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Васіль
    18.11.2024
    Жах. Прэзідэнт ЗША збіраецца выконваць свае перадвыбарчыя абяцаньні.
  • Пятрусь
    18.11.2024
    Не, вы што!? :)

Цяпер чытаюць

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС53

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчука, які збіваў старшыню садовага таварыства і адсек ёй пальцы, асудзілі на 18 гадоў8

Рыз Уізэрспун напісала трылер, які ўжо стаў бэстсэлерам

Асудзілі беларускамоўнага дыджэя з Амсціслава — падобна, за Гаюн5

«Крамбамбуля» анансавала вялікі канцэрт на 25 Сакавіка ў Варшаве1

Сяброўка пра забітую ў М'янме беларуску: Яна была вельмі наіўная і шчыра верыла ў людзей16

Трамп пра «Тамагаўкі»: У нас іх шмат, але яны патрэбныя нам9

Смяротнасць сярод моладзі Усходняй Еўропы расце насуперак сусветным тэндэнцыям1

У Мёрскім раёне лекцыі пра сямейныя каштоўнасці мясцовыя начальнікі чыталі пенсіянерам ФОТЫ5

У Крамлі расказалі, пра што Трамп гаварыў з Пуціным2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС53

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць