Грамадства1313

Дзяўчына ў Расіі пакінула водгук пра касіра, які пахне як скунс. А пасля закруцілася — псіхбальніца, хэйт, вэбкам-мадэль і нават суіцыд

Гісторыя адбылася яшчэ ў мінулым годзе, але па нейкіх прычынах завірусілася цяпер.

Dmitry Volkov Димитрий Волков Дзмітрый Волкаў

Па розных сацыяльных сетках у апошнія дні разышлася гісторыя, падзеі якой адбыліся ў Расіі яшчэ летам 2023 года.

Дзяўчына пад нікам «Кацярына К.» пакінула водгук аб сваім наведанні крамы «Магніт». Дзяўчына паставіла супермаркету тройку — і паскардзілася на касіра. «Ад яго смярдзіць, як ад скунса, адзенне нямытае, пах поту, валасы сальныя, абслугоўвае вельмі доўга». Яна просіць кіраўніцтва «зрабіць што-небудзь».

Ці карэктны такі водгук? Меркаванні інтэрнэўтаў падзяліліся. Аднак знайшліся цікаўныя, якія вырашылі разабрацца ў сітуацыі.

Яны знайшлі імя касіра. Аказалася, гэта Дзімітрый Беражной, які ў сацсетках падпісваўся як Дзмітрый Волкаў. Да таго, як пайсці працаваць у краму, малады чалавек выкладаў у Маскоўскім авіяцыйным інстытуце. Студэнты яго характарызавалі як «надта неардынарнага» выкладчыка. Расказваў, што раней служыў у разведцы, але гэта магла быць яго хваравітая фантазія.

На працу ў «Магніт» малады чалавек уладкаваўся пасля таго, як выйшаў з псіхіятрычнай бальніцы. Там ён месяц лячыўся ад дэпрэсіі. Сцвярджаецца, што нервовы зрыў у яго адбыўся пасля смерці маці. З часам псіхалагічны стан толькі пагоршаў, у выніку ён не змог працягнуць працу ва ўніверсітэце.

На момант публікацыі гнеўнага паста Дзімітрый працаваў на касе ўжо некалькі месяцаў. Інтэрнаўты знайшлі яго жонку. Яна расказала, што мужчына жыў асобна ад сям'і ў кватэры, у якой рабіў капітальны рамонт. Яго псіхалагічны стан не быў добрым.

Больш за тое, выявілася, што праз 20 дзён пасля таго, як водгук з'явіўся ў інтэрнэце, Дзімітрый кінуўся пад цягнік. Аднак няма ніякіх сведчанняў аб тым, што ён увогуле ведаў пра скаргу на сябе.

Пасля інфармацыі пра смерць Дзімітрыя гісторыя набыла дадатковы розгалас у інтэрнэце. Інтэрнаўты заняліся асобай аўтаркі водгуку. Яе зваць Кацярына Барадуліна, яна працавала журналісткай у музычным медыя. Нехта нават апублікаваў інфармацыю пра тое, што раней яна была вэбкам-мадэллю і стаў посціць яе аголеныя фота. Зрэшты, дзяўчына запэўнівала, што гэта фэйкавыя здымкі.

Урэшце за дзяўчыну заступілася нават удава Дзмітрыя — яна папрасіла спыніць пераслед і запэўніла, што яе муж з імавернасцю 99% не бачыў негатыўнага каментарыя, бо і да дэпрэсіі не вельмі цікавіўся меркаваннем людзей пра сябе.

Каментары13

  • T
    21.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ля Кропля
    21.12.2024
    Мінак, далей - болей. Чакаем на отповедзь чы спіць Мілінкевіч з Ціханоўскай? Якія хлопцы падабаюцца Вячорку Джуніору?
  • -_-
    21.12.2024
    а што вас узбуджае (то бок, што хочацца бачыць на старонках НН)? толькізянон?

    тут жа зусім не пра тое. закранаецца даволі сур'ёзная сацыяльная тэма - цкаванне (булінг) у сацсетках. прычым цкавалі хлопца з дэпрэсіяй, які (пра) сябе там бачыць не хацеў, у адрозненне ад той, што дэманстравала публічна нават 3,14ку

Цяпер чытаюць

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце19

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску завяршылі рэканструкцыю школы 1936 года ВІДЭА3

З'явіўся новы штодзённы аўтобусны рэйс у Вільню1

Ужо 23 чалавекі выслалі з Польшчы праз канцэрт Макса Каржа8

На фронце загінуў 27-гадовы хлопец з Вілейкі, які змагаўся на баку Расіі51

Засмучаны трэнер мазырскай «Славіі» пасля няўдалага матча так паразмаўляў з журналістам, што стварыў мем2

Кіроўцаў будуць караць за язду без уключаных фар удзень. Колькі штраф?1

«Без незалежнасці няма свабоды і няма будучыні». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём абвяшчэння незалежнасці9

Расійскі плывец знік без вестак пры спробе пераплысці Басфор у Турцыі

У Беларусі расійскі амбудсмен сустрэлася з украінскім прадстаўніком2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце19

«Я першамайскае быдла і ліміта, базару нуль. Але блізкі да цэнтра прыняцця рашэнняў». Што Тур піша пад псеўданімам у «экстрэмісцкім» чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць