Свет1313

У Прыднястроўі адключылі ацяпленне, гарачую ваду і газ

«Газпрам» даўно збіраўся адключаць газ, бо Кішынёў не хацеў аплачваць патрэбы прарасійскага Прыднястроўя.

Жыхары непрызнанага Прыднястроўя — прарасійскай часткі Малдовы, непадкантрольнай Кішынёву — засталіся без газу, цяпла і гарачай вады. Выключэнне зроблена для бальніц і сацыяльных устаноў.

У шматкватэрных дамах Прыднястроўя газ пакуль застанецца даступным для прыгатавання ежы. Гэта будзе магчыма дзякуючы запасам у сістэме газаправодаў, пакуль ціск у сетцы не знізіцца да крытычнага ўзроўню.

Электраэнергія ў Прыднястроўі пакуль застаецца. Мяркуецца, што запасаў вугля на Малдаўскай ГРЭС хопіць яшчэ на 50 дзён працы.

У бліжэйшыя дні тэмпература паветра ў Тыраспалі складзе ад +4 да +10 градусаў днём і ад +1 да +5 градусаў уначы.

Нагадаем, з 1 студзеня 2025 года Украіна спыніла транзіт расійскага газу. Дзеянне кантракта з «Газпрамам» завяршылася. З-за гэтага таксама спынены пастаўкі газу ў малдаўскае Прыднястроўе. Для Малдовы сітуацыя не з'яўляецца праблемай, бо краіна ўжо некалькі гадоў купляе газ для ўнутраных патрэб у еўрапейскіх пастаўшчыкоў.

Каментары13

  • Імя
    01.01.2025
    Нідзе няма жыцця губернскаму чалавеку! Аджа Тыраспаль - “горад-пабрацім” Менску.
  • UV
    01.01.2025
    Герб очень красноречивый и сразу понятно в какой "дизайнерской студии" нарисованный.
  • Ход из истории
    01.01.2025
    1 января 2006 года. росия перекрывает газ Украине.
    2 января 2025 года. Украина перекрывает газ приднестровью и блокирует Газпрому поставки газа в ЕС.

Цяпер чытаюць

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна42

Грамадстваабмяркоўвайце!42

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую супрацоўніцу Ernst & Young асудзілі за пратэсты. А пасля кінулі ў СІЗА па новай справе3

«Пад запіс на камеру задавалі пытанні, сканавалі тэлефон, перапіску». Як цяпер праходзяць допыты на мяжы Беларусі14

У Бабруйску за 200 тысяч даляраў прадаюць былы армейскі штаб. Цяпер у ім размяшчаецца сінагога 2

Цэны на золата ўпершыню ў гісторыі перавысілі 4000 даляраў за унцыю

Навошта жанчыны колюць у твар сперму ласося? Беларуска падзялілася ўласным досведам20

Па справе магілёўскага маньяка звярнуліся 16 жанчын1

Як часта трэба купляць новыя трусы — адказ можа здзівіць22

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk9

На відэа пра магілёўскага маньяка сілавікі трымаюць яго на доўгіх рамянях. Што гэта і навошта?14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна42

Грамадстваабмяркоўвайце!42

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць